Знайсці
07.10.2021 / 10:16РусŁacБел

Золата-валютныя рэзервы за верасень скараціліся на 37 мільёнаў даляраў

Па стане на 1 кастрычніка міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі (золата-валютныя рэзервы) склалі 8 мільярдаў 459,9 мільёна даляраў ЗША (у эквіваленце).

За верасень ЗВР знізіліся на 36,8 млн (на 0,4 працэнта) пасля росту ў жніўні на 1 млрд 54,3 млн (на 14,2 працэнта).

Зніжэнне абумоўлена планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў на 240 млн даляраў ЗША, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата, тлумачыць Нацбанк.

Падтрыманню ўзроўню ЗВР у верасні спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, а таксама купля Нацбанкам замежнай валюты на біржы.

На 1 студзеня 2022 года ЗВР павінны скласці не менш за 6,0 млрд даляраў.

Нацбанк змякчае палітыку, крэдыты стануць больш даступнымі? Разбіраемся з экспертам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930