Знайсці
23.09.2021 / 18:15РусŁacБел

У Расіі актрысу, якая знялася ў парадыйным роліку ў паліцэйскай форме, арыштавалі на 10 сутак

Ва Усурыйску арыштаваная актрыса з папулярнага інтэрнэт-серыяла пра выдуманага чыноўніка Віталя Наліўкіна. Міравы суд прызначыў 43-гадовай Ларысе Крываносавай 10 сутак арышту і 1000 рублёў штрафу за нашэнне формы супрацоўніка паліцыі, у якой тая грала «афіцыйнага прадстаўніка МУС Усурыйскага раёна Марыну Вульф», перадае партал VL.ru. Па звестках крыніц СМІ, 43-гадовая Ларыса Крываносава была затрыманая з-за здымак у роліку для Прыморскага YouTube-канала BARAKuda.

Суд пастанавіў, што жанчына здымалася ў відэароліку ў форме супрацоўніка праваахоўных органаў. На форме былі знакі адрознення і сімволіка дзяржструктуры.

У пастанове суда сказана, што ў дзеяннях грамадзянкі ёсць склад адміністрацыйнага правапарушэння па ч. 1 арт 17.12 (незаконнае нашэнне форменнага адзення са знакамі адрознення, з сімволікай дзяржаўных ваенізаваных арганізацый, праваахоўных або кантралюючых органаў).

Ларыса Крываносава віну прызнала і раскаялася. Ёй прызначана 10 сутак адміністрацыйнага арышту і штраф 1000 рублёў.

Марына Вульф, якую грала Ларыса Крываносава, з'яўлялася ў некалькіх эпізодах серыяла. Яе персанаж — гумарыстычны вобраз прадстаўнікоў праваахоўных органаў, свайго роду пародыя на галоўнага афіцыйнага прадстаўніка МУС Расіі Ірыну Волк. Перыядычна ў Марыны Вульф мяняюцца пагоны: то яна падпалкоўнік паліцыі, то палкоўнік, то генерал-маёр. У апошніх серыях яна была «павышана» да генерал-лейтэнанта.

Паводле звестак крыніц, 21 верасня на два дні затрымалі выканаўцу галоўнай ролі Андрэя Нярэціна і павезлі з Усурыйска ў Ліпаўцы. Акцёра абвінавацілі ў непавазе да грамадства, бо ён нібыта ў той дзень мацюкаўся ў грамадскім месцы. У судовай пастанове гаворыцца, што яго аштрафавалі на 500 рублёў. Мужчыну ўжо адпусцілі. Прычым гэта не першае яго затрыманне за ўдзел у здымках серыяла. У чэрвені 2020 года яго арыштавалі на 5 сутак. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930