Знайсці
26.04.2024 / 18:281ŁacБел

Дзярждэп ЗША заявіў, што Пакістан не раззлаваўся з-за новых санкцый супраць МЗКЦ

Нядаўна мінскі завод быў абвінавачаны ў падтрымцы пакістанскай праграмы зброі масавага паражэння.

Фота: «Наша Ніва»

Дзярждэпартамент ЗША, які раней абвясціў новыя санкцыі супраць Мінскага завода колавых цягачоў (МЗКЦ) і трох кітайскіх кампаній за перадачу ракетных тэхналогій Пакістану, заявіў, што апошні не стаў спрачацца і ўспрыняў навіну спакойна. 

«Абсалютна ніякіх рознагалоссяў. Пакістан працягвае заставацца адным з нашых самых важных партнёраў у рэгіёне, і мы шмат супрацоўнічаем з яго ўрадам дзеля ўмацавання нашых трывалых адносін», — сказаў падчас прэс-брыфінгу ў чацвер галоўны намеснік прэс-сакратара Дзярждэпа ЗША Ведант Патэль.

У той жа час, як паведамляе выданне Islamabad Post, Пакістан ўсё ж выказаў ЗША прэтэнзіі «за бяздоказнасць абвінавачванняў і перашкоды законнаму гандлю тэхналогіямі камерцыйна-грамадзянскага прызначэння».

Нагадаем, што, паводле Дзярждэпа ЗША, МЗКЦ пастаўляў спецыяльныя шасі для транспартных сродкаў пакістанскай праграмы далёкіх балістычных ракет, якой кіруе Мінабароны Пакістана.

Чытайце таксама:

Былому прэм'еру Пакістана і ягонай жонцы далі па 7 гадоў зняволення за тое, што надта хутка пажаніліся

Канада паведаміла пра новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму

Блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен закупляе дэталі для расійскіх танкаў у Тайваня і Японіі. Хто ён?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
1
бабруйчанін/адказаць/
26.04.2024
))) Як і каментавал " ні сумленная канкурэнцыя і перашкода гандлю" гэта Пакістан свайму саюзніку партнеру Штатам )) Вольны гандль сасіскя з булкай дзля " папуасаў"
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031