Знайсці
16.09.2021 / 13:38РусŁacБел

Цяпер ацяпленне ў Мінску могуць падключыць за тры дні

Раней ацяпленне ў сталіцы падключалася на працягу пяці дзён.

Аб гатоўнасці цеплакрыніц і спажыўцоў да ацяпляльнага сезона і тэрмінах уключэння ацяплення ў сталіцы «Мінск-Навінам» распавёў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

«Цяпер пашпарты гатоўнасці атрыманы, усе падрыхтоўчыя работы выкананы, сістэмы ацяплення запоўненыя сеткавай вадой, распрацаваны графікі падачы цяпла ў аб'екты. Яны складзеныя з улікам таго, што падключыць усіх спажыўцоў неабходна, як і ў мінулым годзе, у трохдзённы тэрмін, а не ў пяцідзённы, як гэта было ў папярэднія гады», — патлумачыў Дараховіч.

Як вядома, у кватэры, інтэрнаты, установы адукацыі (за выключэннем садкоў і школ) цяпло пачынаюць падаваць пры сярэднясутачнай тэмпературы на працягу пяці сутак +8 градусаў Цэльсія і ніжэй.

Якраз на наступныя дні сіноптыкі прагназуюць нізкія тэмпературы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930