Знайсці
14.09.2021 / 11:00

Мінчукі знаходзяць на тратуарах мёртвых птушак. Што здарылася?

У сацсетках абмяркоўваюць дзіўную карціну — дзясяткі мёртвых птушак на вуліцах Мінска. Сініцы, вераб’і… «Ці судны дзень наперадзе, ці чума якая», — каментуюць гараджане. Папрасілі арнітолагаў патлумачыць, што здарылася.

Павялічыць

Птушка на скрыншоце — звычайная чаротаўка

Насамрэч такая карціна паўтараецца штогод. Пачынаецца восеньская міграцыя, і многія птушкі падчас яе гінуць ад сутыкнення з шыбамі.

«Сезон размнажэння скончыўся, і мігруе вельмі шмат маладых птушак, якія толькі-толькі навучыліся лятаць, але да многіх варыянтаў небяспекі не прызвычаены.

У прыродзе няма аналагаў вертыкальным празрыстым шыбам, і птушка не разумее, што туды не варта ляцець. Некаторыя дарослыя навучаюцца іх адрозніваць, але маладыя не прыстасаваныя, таму часцей гінуць.

Ёсць, канечне, невялікі ўнёсак іншых натуральных фактараў — інфекцыі, тое, што маладыя птушкі не могуць часам здабыць ежу. Але асноўнае — восеньская міграцыя», — тлумачыць арнітолаг «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Максім Нямчынаў.

Гарадскія птушкі — вялікая сініца, блакітная сініца, вераб’і дамавыя і палявыя — не адлятаюць на поўдзень, а вандруюць недалёка ад месцаў гнездавання. Пакуль птушаняты раслі, дарослыя збіралі ежу побач з гнёздамі. А калі там корм скончыўся, сталі шукаць яго на іншых тэрыторыях.

Напрыклад, сініца вывелася ў Парку Чалюскінцаў, а зараз лятае па малых насаджэннях уздоўж праспекта Незалежнасці і збірае насякомых.

«Пазней у верасні будзе яшчэ хваля міграцыі: шэраг птушак (напрыклад, слонка) лятуць на вышыні па-над дрэвамі, што выклікае сутыкненне з будынкамі ў цемры», — дадае Максім Нямчынаў.

Каб менш птушак гінула ад сутыкнення са шклом, арнітолагі прапануюць абклейваць шыбы рознымі выявамі. Ці фарбаваць іх адмысловымі ультрафіялетавамі маркерамі — гэта лепшы варыянт, бо птушкі ультрафіялет добра бачаць, а для чалавека гэты малюнак будзе амаль незаўважны.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30