Знайсці
13.09.2021 / 14:06РусŁacБел

Калі ў школе пабіліся вучні, то могуць выклікаць групу затрымання міліцыі — новыя правілы

У школах Мінска ўзмоцнены меры бяспекі, там паставілі турнікеты, з'явіліся ахоўнікі.

— Камітэт па адукацыі прапанаваў увесці інстытут дзяжурных адміністратараў, у які ўвойдуць педагогі, якія разбіраюцца ў псіхалогіі дзяцей, якія ведаюць калектыў. Яны будуць сачыць за парадкам у школе, кантраляваць тыльныя выхады, перамяшчэнне вучняў і іх узаемаадносіны ў двары і ўнутры будынка, — распавёў «Мінск-Навінам» першы намеснік начальніка мінскага гарадскога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Іван Трусевіч.

У кожнага дзяжурнага педагога прадугледжаны радыёбірулька — кнопка экстраннага выкліку нарада.

Калі школьнікі зладзяць бойку, то настаўнікі могуць націснуць трывожную кнопку.

— І ахоўнік прыйдзе, і прыедзе група затрымання. Будзем зводзіць такія канфлікты да мінімуму.

Дзеці могуць праяўляць агрэсію ў адносінах адно да аднаго. Наша задача — згладзіць гэтыя моманты, стварыць ва ўстанове адукацыі ў тым ліку і псіхалагічна камфортную абстаноўку, — растлумачыў Іван Трусевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930