Знайсці
12.09.2021 / 09:37РусŁacБел

Пераможцам Венецыянскага кінафестывалю стаў фільм пра нелегальныя аборты, а найлепшай актрысай — Пенелопа Крус

Галоўным прызёрам 78-га Венецыянскага кінафестывалю стала жорсткая драма «Падзея» аб нелегальных абортах у Францыі 60-х гадоў. Сярод пераможцаў сёлета нямала жанчын, а многія фільмы, адзначаныя журы, выводзяць гісторыі жанчын на першы план.

Адры Дыван, Reuters

Карціна «Падзея» рэжысёркі Адры Дыван распавядае пра маладую францужанку, якая спрабуе зрабіць аборт у сябе ў краіне ў пачатку 60-х. Праз 60 гадоў пасля часу дзеяння гэтага фільма, у 2021 годзе ён аказаўся вельмі актуальным — у сувязі з дэбатамі вакол новага закона ў Тэхасе, які забараніў аборты пасля шасці тыдняў, паведамляе Бі-бі-сі.

«Я стварала гэты фільм са злосцю, з жаданнем, сваім жыватом, сваімі кішкамі, сваім сэрцам і сваёй галавой», — сказала Дыван, атрымліваючы «Залатога льва» на цырымоніі ўзнагароджання, якая праходзіла на востраве Лідо.

Прыз «Срэбны леў» за найлепшую рэжысуру таксама дастаўся жанчыне — новазеландцы Джэйн Кэмпіён, якая зняла фільм «Сіла сабакі» з Бенедыктам Камбербэтчам і Кірстэн Данст у галоўных ролях.

Па сюжэце карціны маладая ўдава становіцца ахвярай катаванняў з боку фермера, раззлаванага тым, што яна адважылася выйсці замуж за яго брата.

А аўтарам найлепшага сцэнара журы прызнала Мэгі Джыленхол за фільм «Незнаёмая дачка» паводле аднайменнага рамана італьянскай пісьменніцы Элены Ферантэ. Гэты фільм пра загадкавую жанчыну сярэдніх гадоў, прысвечаны балансу кар'еры і сям'і, таксама стаў рэжысёрскім дэбютам амерыканкі Джыленхол, вядомай у першую чаргу сваёй акцёрскай кар'ерай.

Гран-пры журы атрымаў фільм «Рука Бога» рэжысёра Паола Сарэнціна, які заснаваны на маладосці самога рэжысёра і, па яго сцвярджэнні, які не мае дачынення да аднайменнага знакамітага гола Дыега Марадоны.

Найлепшым акцёрам быў названы Джон Аркіла за ролю рэпарцёра ў крымінальным трылеры «На працы: зніклыя 8» рэжысёра Эрыка Матэі.

Прыз за найлепшую жаночую ролю ўручылі Пенелопе Крус, якая сыграла ў фільме «Паралельныя маці» Пэдра Альмадовара — пра жыццё маці, якія нарадзілі ў адзін дзень.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930