Знайсці
02.08.2021 / 16:59РусŁacБел

Вячорка: у найбліжэйшыя тыдні ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць Беларусі

Дарадца Святланы Ціханоўскай распавёў НН, што ў найбліжэйшы час улады ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Вячорка лічыць, што амерыканскія ўлады будуць улічваць скандал з Крысцінай Ціманоўскай.

«У найбліжэйшыя тыдні ЗША могуць увесці новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму. Я думаю, што кейс з Ціманоўскай будзе ўлічаны. Новыя санкцыі таксама разглядае Еўрасаюз, паводле інфармацыі вярхоўнага прадстаўніка Барэля, — распавёў суразмоўца. — Нагодаў для ўвядзення санкцыяў хапае: гэта і прымусовая пасадка самалёта Ryanair у Мінску, і масавыя рэпрэсіі супраць незалежных СМІ, і перапраўка нелегальных мігрантаў у Літву, і кейс з Ціманоўскай».

Франак Вячорка лічыць, што выгненне спартоўкі з Алімпіяды «павінна зняць ружовыя акуляры з многіх палітыкаў».

«Беларускія ўлады не здольныя пралічыць наступствы сваіх дзеянняў і робяць памылкі. Зараз мы дабіваемся, каб пытанне Беларусі было ўзнята на Радзе бяспекі ААН: пра гэта мы гаварылі на мінулым тыдні з дэлегацыямі ААН у Нью-Ёрку».

Адзначым, што апытаныя НН палітычныя аглядальнікі лічаць, што выгнанне Ціманоўскай з Токіа не будзе мець сур'ёзных наступстваў для беларускага рэжыму. Хутчэй, варта чакаць санкцый супраць спартовых функцыянераў, датычных да скандалу. 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930