Знайсці
02.08.2021 / 12:42РусŁacБел

У аўтакатастрофе ў Германіі загінуў беларускі цяжкаатлет Аляксей Мжачык. Яму было 25 гадоў

Кіроўца машыны, у якой ехаў спартовец, не даў рады кіраванню на аўтабане.

 

weightlifting.by

Спачатку аўто ўдарылася аб агароджу трасы, а потым у слуп, паведамляе «Еўрарадыё».

Ад атрыманых траўмаў штангіст загінуў на месцы. Кіроўца і яшчэ два іншыя пасажыры атрымалі цяжкія траўмы і былі шпіталізаваныя на верталёце.

Аляксей Мжачык — майстар спорту міжнароднага класа, выступаў у вагавай катэгорыі звыш 109 кг. Удзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа-2016. Бронзавы прызёр моладзевага чэмпіянату Еўропы. Сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў 2012 і 2015 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930