Знайсці
13.06.2021 / 13:40

Мінус зморшчыны і цьмяны колер? Разбіраемся, ці эфектыўныя модныя масажоры для твару

Гаджэты для догляду твару, здаецца, ніколі не выйдуць з моды. Апошнім часу на піку папулярнасці — скрабок Гуаша і ролікавыя масажоры. Вытворцы абяцаюць, што яны зробяць скуру пругкай і румянай, здымуць сляды стомленасці і падцягнуць контуры твару. Але на што з гэтага рэальна разлічваць? Ацаніць гаджэты папрасілі фэйсфітнэс-трэнерку Паліну Шчалко.

Скрабок Гуаша

Павялічыць

Фота aloe.by

«На яго ўскладаюцца вялікія надзеі. Лічыцца, што гэтым масажорам ты саскрабаеш усю дрэнную энергію і напружанне. Расказваюць пра ліфцінгавы эфект, паляпшэння крывазвароту. Але ў мяне скептычнае стаўленне да яго», — кажа фэйсфітнэс-трэнерка.

Першае, што ў яе выклікае сумнеў, — матэрыял. Танныя скрабкі часта робяцца не з натуральнага каменю, а са штучнага ці наогул з пластмасы. Другое — тэхніка правядзення працэдуры.

«Я не сустракала бяспечнай методыкі. З таго, што я бачыла, — гэта агрэсіўныя тэхнікі, празмерны ціск на твар. Пры такім абыходжанні мала таго што выніку не будзе, можна сабе яшчэ і горш зрабіць. Напрыклад, пашкодзіць капіляры. Я чула некалькі гісторый ад дзяўчат, якія пасля трэнінгаў сышлі з сінякамі на твары. На жаль, гэта яшчэ і падаецца так, нібыта яны ўсё правільна рабілі. А нашы жынчыны ж любяць памацней, боль пацярпець». 

Тым, у каго поўны твар з выразнай ацёчнасцю, скрабком лепш не захапляцца. Замест падцяжкі можна атрымаць абвіслую скуру.

«Я б скрабок вітала для масажу цела, а не твару», — раіць Паліна Шчалко.

Ролікавы кварцавы масажор

Павялічыць

Фота ozon.ru

Ролікавы масажор больш просты і бяспечны ў выкарыстанні.

«У інтэрнэце можна знайсці масажныя лініі і вадзіць ролікам па твары ў патрэбных кірунках. Але без празмернага ціску. Гэта можа даць лёгкі ліфтынгавы эфект, дапамагчы зняць ацёчнасць (асабліва калі папярэдне астудзіць ролік у халадзільніку)», — дзеліцца Паліна Шчалко.

Масажорам можна карыстацца паверх крэму, але лепш вадзіць па сухім твары. Бо калі будзе слізганне, гэта не дазволіць прапрацаваць цягліцы — толькі скуру. Яшчэ адзін варыянт прымянення — накласці маску на тканай аснове і прагладжваць твар паверх яе.

Але на цуды — кшталту прыбраць зморшчыны ці другі падбародак — ролік не здольны.

«Любая зморшчына закладаецца задоўга ў нашым целе. Калі мы проста гладзім твар у спадзеве прыбраць зморшчыну — гэта звышчаканне. Так, на жаль, не працуе. Але ў комплексе з практыкаваннямі на асанку, шыю, масажор для твару будзе дарэчы».

Масажор з двума ролікамі

Павялічыць

Фота deal.by

Ён працуе па аналогіі з ролікавым масажорам. Галоўнае — далікатна абыходзіцца з тварам: не расцягваць скуру ў розныя бакі, не закладаць заломаў. 

Масаж рэкамендуюць праводзіць двойчы на тыдзень. І ацэньваць эфект: калі нешта бянтэжыць, варта спыніцца і перагледзець свой догляд. Масажаваць скуру штодзень не трэба — замест свежасці можна атрымаць змораны выгляд.

«Важны не інструмент, а ўменне, — мяркуе эксперт. — Напрыклад, цудоўна можна спраўляцца толькі костачкамі пальцаў. Ці ўзяць чайную лыжку — гэта будзе такі ж карысны гаджэт для твару: патрымаць яе ў халадзільніку і зрабіць лёгкі ліфтынг па масажных лініях. Або ўзяць гарачую і халодную лыжкі і правесці кантрасны масаж».

Nina.nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31