Знайсці
03.06.2021 / 10:29РусŁacБел

Спецслужбы Грэцыі: За Пратасевічам у Афінах сачылі невядомыя з расійскімі пашпартамі

Уладальнікі расійскіх пашпартоў сачылі за блогерам-дысідэнтам цягам некалькіх дзён на Крыце, перш чым ён сеў на фатальны рэйс дадому, паведаміў грэцкі чыноўнік VICE World News.

За Раманам Пратасевічам, затрыманым у Мінску пасля прымусовай пасадкі самалёта Афіны — Вільня, сачылі невядомыя людзі — верагодна, беларускія ці расійскія агенты выведкі — на працягу некалькіх дзён у Грэцыі перад палётам, лічаць следчыя са службы ўнутранай бяспекі Грэцыі.

Незадоўга да палёту, па словах калег Пратасевіча, ён бачыў, як людзі ішлі за ім па афінскім аэрапорце і фатаграфавалі. Лічыцца, што гэтая каманда назірала за Пратасевічам, каб вызначыць, якім рэйсам ён паляціць над паветранай прасторай Беларусі.

Прадстаўнікі грэцкай нацыянальнай разведвальнай службы (EYP) паведамілі мясцовым СМІ, што па меншай меры тры невядомыя аператыўнікі сачылі за Пратасевічам у Афінах з моманту яго прыбыцця перад канферэнцыяй 9 мая. Пасля таго як канферэнцыя скончылася 16 мая, Пратасевіч адправіўся ў адпачынак на некалькі дзён на Крыт са сваёй сяброўкай, дзе яны таксама знаходзіліся пад наглядам, як мяркуюць, расійскіх ці беларускіх выведнікаў, паведаміў грэцкі чыноўнік.

«Калі мы збіраем запісы камер відэаназірання з гатэляў, з Крыта і з аэрапорта, становіцца ясна, што за імі сачылі спецыялісты выведкі з расійскімі пашпартамі», — сказаў прадстаўнік МУС, які папрасіў не называць яго імя. «Мы лічым, што гэтыя людзі дзейнічалі ад імя Беларусі і дапамаглі ўстанавіць, што Пратасевіч знаходзіўся на борце самалёта, калі ён пралятаў над Беларуссю».

Прадстаўнік выведкі заявіў, што грэцкія службы былі разгневаныя парушэннем неафіцыйных правілаў, якія павінны забараняць агрэсіўныя аперацыі ў еўрапейскай сталіцы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930