«Відаць, брыгады следчых былі неспрактыкаваныя». На лецішчы Ціханоўскага знайшлі $900 тысяч
Фота Надзеі Бужан
Пра гэта напісаў у сваім фэйсбуку прадстаўнік патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай, брэсцкі блогер Аляксандр Кабанаў.
«У доме Сяргея Ціханоўскага падчас трэцяга ператрусу знайшлі 900 000 даляраў. Пры першых ператрусах гэтых грошай не знайшлі, відаць, брыгады следчых былі неспрактыкаваныя. Але, вядома, прыехала дасведчаная, пад раніцу, і оп-ля!», — напісаў ён.
Нагадаем, што ўчора цэлы дзень і ноч былі ператрусы ў офісе Ціханоўскага, доме яго маці і на лецішчы.
Сам Сяргей, які кіруе ініцыятыўнай групай Святланы, быў затрыманы 29 мая ў Гродне.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Украіна вывела танкі Abrams з фронту з-за дронаў
 1
Расійскія вайскоўцы забілі ў акупаванай вёсцы пяць чалавек, у тым ліку кіраўніцу вёскі
 1
Мы знайшлі беларуса, які загінуў на вайне за Расію. Ён з Маладзечна, завербаваўся адразу пасля дэмбелю
 22
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера