Знайсці
07.12.2019 / 20:27

Севярынец заклікаў працягнуць пратэсты

Павялічыць

Кіраўнік Хрысціянскіх дэмакратаў Павел Севярынец заклікаў людзей працягнуць пратэсты. На думку палітыка, супраць «паглыбленай інтэграцыі» трэба пратэставаць да, а не пасля, і настойліва. 

У суботу на плошчу ў Мінску выйшла каля тысячы чалавек. Хоць акцыя і не была санкцыянаваная, яна прайшла спакойна і мірна, калі не лічыць інцыдэнта з п'яным правакатарам, якога скруцілі дэманстранты. Маніфестанты прайшлі шэсцем праспектам Незалежнасці і вуліцамі старога горада. Сілавыя структуры маніфестантам не перашкаджалі.

Севярынца падтрымалі актывісты іншых нацыянальных ініцыятыў і палітычных сіл, якія выступілі ў суботу. Яны спадзяюцца, што ў нядзелю пратэст збярэ больш людзей і гэта стане сігналам аб пазіцыі беларускага грамадства як для ўладаў Беларусі, так і для свету.

Заклікі да новай акцыі пратэсту ў нядзелю распаўсюджваюцца таксама ў тэлеграм-каналах, у фэйсбуку, інстаграме і ўкантакце. Людзі дзеляцца сваімі фотамі і відэа з сённяшняга паходу.

Відэастрымы з суботняй акцыі пратэсту за няпоўныя восем гадзін сабралі ўжо больш за 200 тысяч праглядаў. Журналісты абяцаюць асвятляць і заўтрашнюю акцыю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31