Знайсці
26.03.2013 / 09:03РусŁacБел

Навукоўцы ў Эдынбургу навучыліся друкаваць ствалавыя клеткі, да 2015 года разлічваюць «надрукаваць» печань

Навукоўцы ўніверсітэта Герыёт-Уот у Эдынбургу стварылі «клеткавы 3D-прынтар», які ўзнаўляе ствалавыя клеткі, што дазволіць у перспектыве ствараць донарскія органы з клетак пацыента і адмовіцца ад тэставання медыцынскіх прэпаратаў на жывёлах. Пра гэта паведамляе Reuters.

Навукоўцы разлічваюць, што дзякуючы свайму адкрыццю яны змогуць неўзабаве ствараць асобныя тканіны, на якіх можна будзе тэставаць лекі, а затым і цэлыя донарскія органы.

Калі злучыць надрукаваныя клеткі з тымі, якія знаходзяцца ў працэсе ўзнікнення, напрыклад, лёгкіх або печані, можна атрымаць тканіну адпаведнага органа. Удзельнікі праекту спадзяюцца да 2015 годзе «надрукаваць» печань. Чакаецца, што, калі гэта ўдасца, то «надрукаваныя» органы не будуць адпрэчвацца арганізмам, а мільёнам смяротна хворых людзей не давядзецца гадамі чакаць донарскіх органаў.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031