Знайсці
29.08.2012 / 18:0912РусŁacБел

125 000 кв. м. жылля на месцы былой турмы — фота

Жылы комплекс «Каскад» у Мінску паўстае на плошчы, якую раней займала калонія №1.

Першую цагліну ў падмурак будучага жылога комплексу «Каскад» заклалі ўлетку 2008-га. На сёння ён усё больш нагадвае той мікрараён, які замежнае прадпрыемства «Юнівест-М» анансавала чатыры гады таму.

Сваю назву комплекс атрымаў дзякуючы таму, што будынкі ад краёў масіву да яго цэнтра вырастаюць з 5 паверхаў да 25, утвараючы своеасаблівы каскад.

Праект ахоплівае ўчастак зямлі ў 16 га ў межах вуліц Кальварыйскай, Скрыганава, Бірузова і чыгункі. Ён прадугледжвае пабудову 125 000 кв. м. жылля для 5000 чалавек, а таксама больш за 100 000 кв. м. камерцыйнай нерухомасці.

Цалкам здаць комплекс плануецца ў 2015 годзе. На сёння адзін з дамоў «Каскада» ўжо абжыты.

Першае, што звяртае на сябе ўвагу, калі ідзеш па дарожцы паўз новы дом на Скрыганава, 2 — плітка ў некалькіх месцах паспела сур’ёзна прасесці. А таксама аварыйныя каналізацыйныя люкі. За мінакамі з тарцоў будынка пільна сочаць відэакамеры.

У двары дома паўнютка машын. Дзіцячая пляцоўка сярод гіганцкай паркоўкі — уся толькі невялічкая плямка. Магчыма, сітуацыя зменіцца, калі на тэрыторыі комплексу пачнуць дзейнічаць паркінгі.

Двор хоць і поўны аўтамабіляў, у цэлым утульны: акуратна падстрыжаныя газоны, лаўкі, кветкі на падваконнях. А вось абвестка на дзвярах аднаго з пад’ездаў сведчыць, што элітны дом не пазбаўлены праблем, характэрных для больш бюджэтнага жылля.
Аб'ява заклікае жыхароў дома, госцей і будаўнікоў зачыняць уваходныя дзверы, бо ў пад’ездзе «былі заўважаныя выпадкі распіцця спіртных напояў асобамі без вызначанага месца жыхарства».

Забудоўшчык абяцае, што плошча азелянення комплексу будзе складаць ці не палову ўсёй тэрыторыі.
Відавочна, што гэта з’яўляецца жыццёвай неабходнасцю, улічваючы, што будучы мікрараён фактычна аточаны ажыўленымі трасамі і чыгункай. Зрэшты, і сёння на тэрыторыі будаўнічай пляцоўкі можна пабачыць шмат дрэваў, які не «перашкаджаюць» будаўнікам, як часта гэта ў нас бывае.

Былая калонія №1 — была заснаваная ў 50-я гады ХХ ст. У 2006-м было пранята рашэнне аб яе расфармаванні. У 2011 годзе большасць будынкаў былой калоніі былі знесеныя. У розныя гады тут адбывалі пакаранне малафронтавец Аляксей Шыдлоўскі, дэпутаты Вярхоўнага савету 13-га склікання з апазіцыі Уладзімір Кудзінаў і Андрэй Клімаў.

Кампанія «Юнівест-М» — адзін з найбуйнейшых недзяржаўных экспарцёраў нафтапрадуктаў. Належыць Анатолю Тарнаўскаму, супраць якога ЕС увёў эканамічныя санкцыі.

Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031