Расія нарошчвае экспарт легкавых аўтамабіляў у Беларусь
Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў дадзеныя па імпарце тавараў у Беларусь за студзень-сакавік.
Што да легкавых аўтамабіляў, то тут відавочна бачны ўхіл у бок імпарту з Расіі.
Так, за першыя тры месяцы гэтага года ў краіну было ўвезена агулам 13,4 тыс. аўтамабіляў на агульную суму 157,7 млн даляраў. Для параўнання, за
Пры гэтым з краін СНД у Беларусь завезлі 1723 аўтамабілі агульным коштам амаль 19,9 млн даляраў. Цікава, што з Расіі было ўвезена 1694 аўтамабілі на 19,7 млн даляраў. Пры гэтым з Украіны завезлі толькі сем аўтамабіляў на 55,5 тыс. даляраў. Яшчэ 22 машыны прыехалі ў Беларусь з Узбекістана. Аб’ём імпарту ў грашовым выражэнні склаў 129,1 млн даляраў. Для параўнання, у
А вось увоз аўтамабіляў з Германіі, якая ў
Што да імпарту са Злучаных Штатаў, то за першыя два месяцы адтуль завезлі 350 аўтамабіляў на 8,7 млн даляраў. Па стане на сакавік са Штатаў было ўвезена ўжо 463 аўтамабілі, агульная сума імпарту склала 12,5 млн даляраў.
Дастаткова стабільны імпарт з Японіі. За першыя два месяцы адтуль было ўвезена 294 аўтамабілі на 4,85 млн даляраў. За
Што да імпарту аўтамабіляў з Рэспублікі Карэя, то за два месяцы 2012 адтуль было ўвезена 248 адзінак тэхнікі (на 4,64 млн даляраў). За тры месяцы — 299 машын амаль на 5,5 млн даляраў. З Францыі імпарт за два месяцы склаў 153 аўтамабілі на суму амаль 1,6 млн даляраў. Па выніках трох месяцаў у краіну было ўвезена ўжо 176 машын амаль на 1,92 млн даляраў. З Кітая за месяц завезлі толькі 12 аўтамабіляў. І калі за
Цікава, што істотны рост паказаў імпарт аўтамабіляў з Мексікі. Калі за
У сегменце грузавых аўтамабіляў лідарства ўсё яшчэ ўтрымлівае Германія. Так, за тры месяцы ў Беларусь адтуль прывезлі 546 аўтамабіляў прыкладна на 9,3 млн даляраў. У той час як з Расіі за той жа прамежак часу завезлі 407 аўтамабіляў на 7,4 млн даляраў.