Знайсці
27.04.2012 / 16:354РусŁacБел

Найноўшая гісторыя тэрактаў ва Украіне + фота і відэа

Летась выбухі грымелі ў Запарожжы, Харкаве, Днепрапятроўску і на Данеччыне.

У 2011 годзе па Украіне пракацілася серыя тэрактаў. Першы быў здзейснены ў сяле Макееўка ў Данецкай вобласці ў пачатку года, а тры астатнія адбыліся адзін за адным на працягу пяці тыдняў у кастрычніку-лістападзе. У выніку адзін чалавек загінуў.

Выбухі ў Макееўцы прагрымелі раніцай 20 студзеня. Першы — у 4:37 каля гандлёвага цэнтра Golden Plaza, другі — праз 28 хвілін каля будынку дзяржпрадпрыемства «Макееўвугаль». Ад тых выбухаў ніхто не пацярпеў. Пазней следчыя паведамілі, што пабач з месцамі выбухаў знайшлі канверт з патрабаваннем 4 мільёнаў еўра. У адваротным выпадку невядомыя пагражалі новымі выбухамі. У хуткім часе міліцыя выявіла яшчэ адно выбуховае прыстасаванне ў адным з будынкаў пасёлка. Праваахоўныя органы расцанілі інцыдэнт у Макееўцы як тэракт.

Выбухі ў Макееўцы

13 кастрычніка ў Харкаве адбыўся выбух ў цэнтры горада каля аднаго з кіёскаў. У выніку выбуху ніхто не пацярпеў. На месцы здарэння следчыя знайшлі фрагменты цвікоў рознай даўжыні і дыяметра. Была заведзена крымінальная справа па артыкуле «тэрарыстычны акт».

21 кастрычніка ў Запарожжы ў супермаркеце «Сільпо» ў камеры захоўвання рэчаў выбухнуў невядомы прадмет. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў. Спачатку следчыя органы распачалі справу па артыкуле «хуліганства», аднак пазней справу перакваліфікавалі ў «тэракт».

16 лістапада ў Днепрапятроўску на праспекце Карла Маркса ў выніку выбуху бомбы, закладзенай у бетонную сметніцу, загінуў 27-гадовы бізнесовец. Ён стаў ахвярай выпадкова. Пазней невядомыя распаўсюдзілі ў інтэрнэце паведамленне, у якім назвалі сябе аўтарамі выбуху 16 лістапада і прыгразілі зладзіць тэракт у Данецку. Яны ўзялі на сябе адказнасць за тэракты ў Запарожжы і Харкаве.

Украінскія СМІ разглядалі некалькі версій каму былі патрэбныя тыя выбухі. Сярод іншых прагучала версія намесніка пракурора Данецкай вобласці. Яўген Максак не выключыў, што такім чынам хтосьці мог паспрабаваць адцягнуць увагу насельніцтва ад нейкіх праблем, у тым ліку сацыяльных. Нярэдка ва ўкраінскай прэсе сустракаюцца паралелі з мінскім тэрактам 2011 года, які адбыўся на фоне вострага эканамічнага крызісу.

Нагадаем, што 27 красавіка 2012 года ў Днепрапятроўску прагрымела серыя выбухаў. Адзін з іх — на праспекце Карла Маркса. Паводле афіцыйнай версіі, выбухаў было чатыры, сведкі кажуць, што іх было больш. Паводле папярэдніх звестак МНС, ад выбуху пацярпелі 27 чалавек, з іх 9 — дзеці.

Глядзі яшчэ: Украінскі журналіст: Больш праўдападобнай выглядае бізнэс-вэрсія днепрапятроўскіх выбухаў.

Падрыхтаваў Сямён Печанко

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031