Знайсці
19.04.2012 / 11:37РусŁacБел

Поп-дзіва Рыяна супраць іншапланетнікаў

У кінатэатрах Мінска ідзе новы блакбастар «Марскі бой».

Умельству галівудскіх майстроў знаходзіць амаль з нічога сюжэты для будучых блакбастараў можна пазайздросціць. Яскравым прыкладам тут служыць фільм «Піраты Карыбскага мора»: натхніўшыся дыснэеўскім атракцыёнам, сцэнарысты прыдумалі гісторыю, якая стала адным з хітоў дзесяцігоддзя.

У аснове фантастычнага баевіка «Марскі бой» — сапраўды гульня, дзе трэба ўсляпую атакаваць караблі праціўніка. Ваяваць паміж сабой будуць зямной флот і іншапланетнікі.
Якім чынам правілы настольнага спаборніцтва будуць абыгрывацца ў фільме, і ёсць галоўная інтрыга ад рэжысёра Пітэра Берга, які падарыў гледачам «Хэнкока» з Уілам Смітам.

Адным з прадзюсараў стужкі выступіла кампанія Hasbro, якая дапамагла Майклу Бэю выпусціць «Трансформераў», набылі папулярнасць. Падобна,

увасабляць на экране дзіцячыя забавы — справа вельмі прыбытковая.
У фільмаў «Трансформеры» і «Марскі бой» можна знайсці шмат агульных рысаў. І там, і там зямляне ваююць з іншапланетнымі робатамі, у абодвух выпадках —
маштабныя здымкі з вялікай колькасцю спецэфектаў.
Нават адзін і той самы кампазітар — Стыў Яблонскі — пісаў музыку да блакбастараў. Можна сказаць, што фанатам апошніх трох работ Майкла Бэя будзе дзе адвесці душу ў чаканні працягу «Трансформераў».

Прывабным падаецца і яшчэ адзін факт, які тычыцца «Марскога бою»:

у ролі адной са змагарак з іншапланецянамі выступіла даволі вядомая спявачка Рыяна.
Запрашаць у фільмы музыкаў — пашыраная з’ява: так, ужо згаданы Уіл Сміт з рэп-выканаўца некалі ператварыўся ў суперзорку Галівуду. Ацаніць акцёрскія здольнасці поп-дзівы Рыяны можна будзе ў кінатэатрах «Аўрора», «Мір», «Масква», «Кастрычнік», «Беларусь».

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031