Знайсці
25.03.2012 / 01:022РусŁacБел

Газеце «Пагоня» — 20 год

Гродзенская газета была заснаваная 25 сакавіка 1992 года.

Першы нумар гродзенскай незалежнай газеты «Пагоня» выйшаў 25 сакавіка 1992 года. Газета выдавалася па-беларуску, выходзіла штотыдзень.

«Пагоня» хутка стала папулярнай не толькі ў Гродне, але і ва ўсім рэгіёне. Публікацыя антыкарупцыйнай справаздачы дэпутата Сяргея Антончыка, перадрук скандальнага выказвання Лукашэнкі пра Гітлера з нямецкай газеты «Хандэльсблат» — «Пагоні» была невядомая цэнзура і гэта зрабіла яе легендай у першыя гады працы рэдакцыі. І гэта перадвырашыла лёс газеты.

У 2001 годзе суддзя Вышэйшага Гаспадарчага суда Валерый Жандараў зачыніў газету.

У лютым 2002 года Мікола Маркевіч спрабаваў зарэгістраваць новае выданне пад назвай «Газета «Пагоня». Атрымаўшы адмову, ён заявіў, што пачне выдаваць газету «Мужыцкая праўда», па аналогіі з газетай, якую выдаваў Кастусь Каліноўскі.

Улетку 2002 года рэдактара выдання Міколу Маркевіча і журналіста Паўла Мажэйку асудзілі, абвінаваціўшы ў абразе Лукашэнкі.

Нейкі час газета існавала ў інтэрнэце, потым супрацоўнікі «Пагоні» разышліся па іншых рэдакцыях, узбагаціўшы сабой новыя калектывы.

СП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031