Знайсці
10.11.2011 / 23:1813РусŁacБел

У сацыяльных сетках задумалі на пятніцу новую акцыю «Стоп-бензін»

«Людзі збіраюцца выехаць у цэнтры розных гарадоў».

У Мінску і абласных гарадах Беларусі плануецца чарговая акцыя пратэсту «Стоп-бензін». Яе ўдзельнікі — аўтааматары плянуюць выехаць на цэнтральныя плошчы гарадоў на знак пратэсту супраць падвышэння цэнаў на бензін і іншыя віды аўтамабільнага паліва.

Ініцыятыва аб правядзенні акцыі пратэсту «Стоп-бензін» традыцыйна з’явілася для абмеркаваньня ў сацыяльных сетках пасля чарговага падвышэння коштаў на аўтамабільнае паліва 10 лістапада.

Каардынатар кампаніі «За аўто» Арцём Шаркоў: «Аўтааматары збіраюцца на акцыю 11.11.2011, а 18:11.

Яна адбудзецца па старым правераным сцэнары: людзі збіраюцца выехаць у цэнтры розных гарадоў — зараз якраз ідзе абмеркаваньне, у якіх — у абласных і іншых гарадах — і на некаторы час спыніць рух».

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031