Знайсці
30.10.2011 / 17:044РусŁacБел

Мая Кляшторная. Успамін пра расстралянага бацьку

Дачка рэпрэсаванага паэта прыходзіць пакланіцца курапацкім крыжам у дзень, калі яе бацьку асудзілі на смерць.

Раней Мая Кляшторная прыходзіла ў Курапаты амаль штотыдзень,
цяпер ужо здароўе не тое, цяжэй стала. Аднак кожны год 29 кастрычніка, напярэдадні шэсця, Мая Тодараўна абавязкова наведвае мемарыял, каб пакланіцца курапацкім крыжам.
У гэты дзень у 1937 годзе супрацоўнікі НКВД вынеслі бацьку Маі Кляшторнай вырак — смяротнае пакаранне. 30 кастрычніка беларускі паэт, бацька трох дзяцей Тодар Кляшторны быў растраляны.
Жыццё ўсёй сям’і Кляшторных патрапіла ў страшны вір сталінскіх рэпрэсіяў.

Паэтава жонка з малодшай дачкой Маяй была выслана ў Акмолінскі канцлагер, а старэйшых дзвюх дачок выхаваў сталінскі дзіцячы дом.

Мінулі дзясяткі гадоў, сёстры знайшлі адна адну
, перажылі вір падзеяў і жыццёвых выпрабаванняў, выдалі зборнік бацькавых вершаў. І з году ў год Мая Кляшторная як загадчыца мемарыяльнага комплексу «Курапаты» прыходзіць даглядаць мемарыял. І
як дачка свайго бацькі нізка кланяецца курапацкім крыжам, бо вельмі верагодна, што менавіта тут знаходзіцца яго магіла:

Настасся Шамрэй, Таццяна Гаўрыльчык

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031