Знайсці
22.04.2024 / 14:5713РусŁacБел

Нявестка Лукашэнкі зганяла ў Маскву па дыплом «Шансон года» ўрадавым бортам

Нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук выкарыстала ўрадавы самалёт у асабістых мэтах — каталася па дыплом у Маскву, піша канал «МотолькоПомоги».

«Наша Ніва» звярнула ўвагу, што нявестка Лукашэнкі Ганна Сялук атрымала дыплом лаўрэата прэміі «Шансон года — 2024» і асабіста прыехала па яго на цырымонію ўзнагароджання ў Маскве. На апублікаваным фота з цырымоніі яна пазіруе разам са спеваком Русланам Аляхно. 

Але высветлілася, што для атрымання гэтага дыплома асабіста ў рукі, Сялук скарысталася ўрадавым бізнэс-джэтам Bombardier Challenger 850 з рэг. нумарам EW-301PJ. Гэта значыць, выкарыстоўвала яго ў асабістых мэтах.

І гэта той самы самалёт з залатымі ручкамі і аздабленнем пад мармур, які нядаўна лятаў у Маскву па першую беларускую жанчыну-касманаўтку. Тады якраз і спалілі яго залатое аздабленне. 

Як паведамляе «МотолькоПомоги», борт з Сялук вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у дзень мерапрыемства 20 красавіка ў 13:43, каб праз гадзіну быць у Маскве. Вярнуўся назад 21 красавіка ў 15:42, высадзіўшы пасажыраў на ўрадавай стаянцы. 

Акрамя атрымання дыплома, Сялук паспела заскочыць на канцэрт, які праходзіў у вялікай зале Крамлёўскага палаца, дзе дзеці выконвалі адну з яе песень.

@nashanivanews Нявестку Лукашэнкі назвалі змагаркай і дзяржпераваротчыцай #аннаселук#лукашенко#александрлукашенко#беларусь#беларусьновости#нашаніва#батька♬ Funny Guy - Parry Music

Чытайце таксама:

Лукашэнка выказаўся пра гадзіннік Франака Вячоркі 

«Издохнет здесь нацистский змей проклятый!» Любімы аўтар нявесткі Лукашэнкі — расійскі Z-паэт

«Талантище! И поет красиво». Ботаў мабілізавалі на падтрымку нявесткі Лукашэнкі

Лукашэнка выпісаў прэмію ўласнай нявестцы

Аўтар гімна лукашыстаў «Любімую не аддаюць» распавёў, за колькі гатовы зрабіць з дзіцяці зорку. Сума шакуе

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
5
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
27
0
Кастусiк /адказаць/
22.04.2024
Цыгане жируют за счёт налогоплательщиков... Се ля Ви...
22.04.2024
Мы тут, у Варшаве), ого, ІТ-рота пераможным маршам увайшла ў Варшаву?! :D Шаноўны не ўлавіў сарказма ні ў бок ангажаваных "крытыкаў" і карысных ідыётаў, якія набягаюць толькі пад артыкулы пра дэмакратычных актывістаў, а калі пішуць пра сапраўдную лукашысцкую карупцыю, то іх днём з агнём; ні ў бок "самай чэснай" аўтаркі шансона ад лукавага. Але ж вы не самотны, цэлая футбольная каманда сабралася.) Самі вы - жоры.)
0
Pest control/адказаць/
23.04.2024
Барзеюць селукі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031