Знайсці
20.12.2023 / 11:108РусŁacБел

Аўтар гімна лукашыстаў «Любімую не аддаюць» распавёў, за колькі гатовы зрабіць з дзіцяці зорку. Сума шакуе

Прыдворны кампазітар Яўген Алейнік, які часта піша музыку для нявесткі Лукашэнкі Ганны Сялук, адкрывае разам з жонкай Юліяй Быкавай (спявачка Аўра) школу маленькіх зорак. «Каштуе гэта вельмі дорага, але яно таго варта!!!» — напісаў ён у інстаграме. «Наша Ніва» высветліла, пра якую суму ідзе гаворка.

Яўген Алейнік і Юлія Быкава. Фоты з інстаграма кампазітара

Алейнік паабяцаў, што з дзецьмі будуць працаваць найлепшыя педагогі і вакалісты краіны, а таксама галоўны фатограф Нацыянальнай школы прыгажосці і прызёрка конкурсу «Міс Беларусь 2023». Ён таксама анансаваў майстар-класы ад топавых прадзюсараў.

«Ніякіх сумнеўных конкурсаў з пластыкавымі медалькамі, ніякіх стаянняў у пятым шэрагу на тэлездымках, нічога, што прымушае вас марнаваць сілы і грошы на імідж той ці іншай вакальнай школы», — нахвальваў будучы праект Яўген.

Плануецца, што рамонт на зоркавай базе каля метро Парк Чалюскінцаў хутка скончыцца і ўжо са студзеня наступнага года Алейнік і Быкава аб’явяць набор юных артыстаў ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў.

Скрыншоты з інстаграму Яўгена Алейніка

Чытачка «Нашай Нівы» пацікавілася ў кампазітара, колькі ж прыйдзецца заплаціць бацькам, якія хочуць зрабіць з дзяцей зорак беларускай эстрады. Той яшчэ раз падкрэсліў, што гаворка ідзе не пра просты вакальны гурток:

«Гэта школа зорак. Гэта не пра тое, каб проста заняць дзіця вакалам. Мы будзем здымаць кліпы, рабіць тыктокі. Гэта сур’ёзная праца, калі мы і вы вырашым, што нам гэта трэба. Кошт прыкладна 30-40 тысяч рублёў у год».

Чаго варты Яўген Алейнік як прадзюсар, можна меркаваць хаця б па такім яго праекце, як спявачка Аляксандра Мелех. Некалькі гадоў таму пра дзяўчыну амаль што ніхто не ведаў — яна спявала на бэк-вакале ў той самай Юліі Быкавай, а яшчэ працавала ў цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Светач».

Але ў 2022 годзе дзяўчына з запалам у вачах праспявала чарговы хіт Ганны Сялук (нявестка Лукашэнкі) і Яўгена Алейніка «Ах, Аляксандр» — гэтакае прызнанне ў каханні самаму вядомаму Аляксандру краіны. З таго моманту кар’ера спявачкі пайшла ўгору. Аляксандра пачала выступаць сольна, цяпер яе рэгулярна завуць на ўсе праўладныя мерапрыемствы. Яна, між іншым, была вядучай шоу «Міс Беларусь 2023». Таксама Аляксандра вядзе дзённікі праекта «Зорны шлях» на тэлеканале АНТ.

А не так даўно дзяўчына каталася ў Маскву на вячэрняе шоу Малахава «Песні ад усёй душы», дзе праспявала, канешне, пра Аляксандра. Танчылі пад яе спевы бабуля ў хустачцы, вясковы баяніст і сам Малахаў.

Чытайце таксама:

Праўладны спявак пайшоў у армію. Парадавалася нават нявестка Лукашэнкі

Ганарар для сясцёр Груздзевых. Колькі каштуюць бюджэту выступы артыстаў на дзяржаўных канцэртах

Нявестка Лукашэнкі напісала песню па-беларуску. Выканаўцу для яе шукалі праз кастынг

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
31
Ха-ха
19
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3
0
Smuggler /адказаць/
20.12.2023
местечковая расейская фабрика фуфла. что еще бездарщина может предложить??
0
Пявучыя майткі/адказаць/
21.12.2023
Во ашуканец, каб 'спяваць' папсу дастаткова адкрываць зяпу пад фанеру, чаму там вучыцца.
0
даведка /адказаць/
21.12.2023
Это вы ещё не смотрели шоу «Звёздный путь» на ОНТ, где три колхозники по два часа друг друга восхваляют, какой этот Олейник гениальный композитор и продюсер и до чего талантливая поэтесса Анна Селук. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031