Знайсці
22.04.2024 / 08:272РусŁacБел

Дачка Рамзана Кадырава атрымала ўзнагароду за ўклад у «развіццё прадпрымальніцтва». Яна занялася бізнэсам год таму

Табарык Кадырава. Фота: Настоящее время

19-гадовая дачка кіраўніка Чачні Табарык Кадырава атрымала медаль «За заслугі перад Чачэнскай рэспублікай», паведамляецца на сайце мэрыі Грознага, піша «Настоящее время».

«З'яўляючыся заснавальнікам кампаніі» Ірс груп«, Табарык Рамзанаўна праявіла сябе як ініцыятыўны і эфектыўны кіраўнік, які імкнецца да высокіх вынікаў на даручаным кірунку», — гаворыцца ў публікацыі.

З узнагароджаннем Табарык Кадыраву таксама павіншаваў яе дзядзька, старшыня Духоўнага ўпраўлення мусульман Чачні Салах Межыеў. Ён адзначыў, што пад кіраўніцтвам Табарык кампанія «рэалізавала шмат бізнэс-праектаў у сферы рознічнага і аптовага гандлю, рэстараннага і гасцінічнага бізнэсу».

Як адзначаюць «Кавказ.Реалии», медаль Табарык Кадырава атрымала за ўклад у «развіццё прадпрымальніцтва і інвестыцыйнай прывабнасці рэгіёну».

Дачка Рамзана Кадырава ўзначаліла «Ірс Груп» у сакавіку 2023 года, ва ўзросце 18 гадоў. Арганізацыя займаецца гандлем, выпечкай хлеба, кіраваннем нерухомасцю, пасажырскімі перавозкамі. Па выніках мінулага года «Ірс Груп» задэкларавала выручку ў 203 млн рублёў (2,17 млн даляраў). Чысты прыбытак кампаніі склаў 196 млн рублёў (2,1 млн даляраў), а выдаткі — 6,2 млн. рублёў (64 тысячы даляраў).

Пры гэтым адна з кампаній групы — «Грозенскае таксі» — скончыла 2023 са стратамі ў 22 млн рублёў (235 тысяч даляраў). Фірма лічыцца найбуйнейшым перавозчыкам у Грозным. Увесну 2023 года паведамлялася, што тарыфы ў «Яндэкс.таксі» ў Чачні выраслі ў тры разы. Па дадзеных мясцовых апазіцыйных актывістаў, гэта было звязана з «рэйдамі» кадыраўцаў супраць канкурэнтаў.

Чытайце таксама:

Хлопцу, які спаліў Каран і якога збіў сын Кадырава, далі тры з паловай гады калоніі

Рамзан Кадыраў прызначыў свайго 18-гадовага сына міністрам

Сын кіраўніка Чачні атрымаў узнагароду за спаборніцтвы, у якіх ён не ўдзельнічаў

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
5
22.04.2024
Рай в отдельно взятом клочке земли
0
Суповой пакетик/адказаць/
22.04.2024
... и, разумеется, только для тех, кто принадлжети к семейству Кадыровых...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031