Знайсці
20.04.2024 / 14:5410РусŁacБел

У Крыме загінуў Z-блогер «Міша з Канады»

У Севастопалі загінуў блогер Міхаіл Каспераў

Міхаіл Каспераў. Фота: сацыяльныя сеткі

Байкер-відэаблогер Міхаіл Каспераў, вядомы як «Міша з Канады», загінуў у ДТЗ у Севастопалі, паведаміў РІА Навіны яго таварыш, крымскі палітычны аглядальнік Сяргей Весялоўскі.

«На жаль, мінулай ноччу адбылася трагедыя. Загінуў Міхаіл Каспераў. Мне на досвітку патэлефанаваў наш агульны сябар Сяргей і сказаў, што Міхаіл разбіўся», — сказаў Весялоўскі.

Каспераў доўгі час жыў у Канадзе і ў канцы мінулага года пераехаў у анексаваны Крым. Вёў палітычны YouTube-канал «Міша з Канады».

«Ён расійскі відэаблогер і патрыёт Расіі, які ў Канадзе некалькі гадоў вёў інфармацыйную вайну супраць Захаду. Калі яго там зусім прыціснулі, ён сабраў рэчы, адправіў іх кантэйнерам, а сам з матацыклам пераляцеў акіян і з Парыжа вельмі доўга акружным шляхам праз некалькі еўрапейскіх краін дабіраўся да Севастопаля», — сказаў Весялоўскі.

У прэс-службе паліцыі горада паведамілі аб ДТЗ мінулай ноччу з удзелам матацыкла і легкавушкі. Пры гэтым асобы ўдзельнікаў дарожнай аварыі не называліся.

Паводле звестак паліцыі, 57-гадовы кіроўца Harley-Davidson выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з легкавіком.

Чытайце таксама:

На вайне ва Украіне загінуў прапагандыст з расійскіх «Ізвестій»

У выніку ўкраінскага ўдару па Луганску загінуў камандзір 59-й брыгады

Выкрадзенага ў «ДНР» амерыканскага ваенкара Расэла Бэнтлі забілі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
36
Панылы сорам
4
Ха-ха
17
Ого
2
Сумна
7
Абуральна
2
2
Лика/адказаць/
20.04.2024
Карма.
0
Можа яны сваякі?/адказаць/
20.04.2024
Штосьці ў яго з Гурулёвым падобны твар, такі ж азызлы.
2
Кабздон/адказаць/
20.04.2024
Земля бетоном
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031