Знайсці
20.04.2024 / 01:082ŁacБел

ЗША ўвялі санкцыі супраць МЗКЦ за падтрымку ракетнай праграмы Пакістана

Паводле новай заявы Дзярждэпа ЗША, Мінскі завод колавых цягачоў (МЗКЦ) сумесна з некалькімі кітайскімі кампаніямі дапамагаюць Пакістану вырабляць зброю масавага знішчэння.

«Мінскі завод колавых цягачоў пастаўляў шасі для спецыяльных транспартных сродкаў для пакістанскай праграмы далёкіх балістычных ракет. Такія шасі выкарыстоўваюцца Нацыянальным комплексам развіцця пры Мінабароны Пакістана (NDC) у якасці дадатковага абсталявання для запуску балістычных ракет», — паведамляе Дзярждэпартамент ЗША.

Акрамя МЗКЦ, у амерыканскі санкцыйны спіс трапілі і тры кампаніі з Кітая: Xi’an Longde Technology Development Company Limited, Tianjin Creative Source International Trade Co Ltd і Granpect Company Limited.

Іх таксама абвінавачваюць у перадачы ракетных тэхналогій і рухавікоў Пакістану.

Нагадаем, што МЗКЦ з 2022 года знаходзіцца пад санкцыямі ЗША з-за вайны ва Украіне.

Чытайце таксама:

Канада паведаміла пра новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму

Яшчэ шэсць беларускіх кампаній трапілі пад санкцыі ЗША

Блізкі да Лукашэнкі бізнэсмен закупляе дэталі для расійскіх танкаў у Тайваня і Японіі. Хто ён?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3
1
бабруйчанін/адказаць/
20.04.2024
Калі ні памыляюсь Штаты маюць " партнерскія" камрадзкія адносіны з Пакістан 45 год таму калі саветы зайшлі у Афган у Пакістане былі і базы войск Штатаў і цру.. Беларусь апярэдзіда вырабнікоў зброі Штатаў і гэтыя санкцыі як кажуць " ні сумленная " кануурэнцыя)))Аб чым я ??У гандлі зброяй сумленне ?? Дзе Штаты а дзе сумленне? У іх там " х..ряўчык" вырас))
0
Белорусский КГБ/адказаць/
20.04.2024
Ой
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031