Знайсці
19.04.2024 / 18:032РусŁacБел

Зорцы «Што? Дзе? Калі?» Фёдару Шведаву прысудзілі 3,5 года хіміі. Ён ужо на волі

У Гродзенскім абласным судзе 19 красавіка агучылі прысуд 48-гадоваму Фёдару Шведаву. Яго абвінавацілі паводле арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання). Суддзя Віталь Кулеш прызначыў Фёдару тры з паловай гады абмежавання волі.

Як паведамлялі прапагандысты, мужчына заданаціў 52 рублі 88 капеек ініцыятыве «Честные люди», ініцыятыве «Беларуская Рада культуры» — 26 рублёў 7 капеек і яшчэ 26 рублёў 20 капеек — фонду By_Help. 

На судзе Шведаў віну прызнаў часткова.

Ён растлумачыў, што «не меў намеру даваць грашовыя сродкі экстрэмісцкім фармаванням, а грошы пераводзіў у дабрачынных мэтах для аказання дапамогі ў аплаце штрафаў, паслуг адвакатаў, медыкаментаў людзям, якія ўдзельнічалі ў пратэсных акцыях».

Суддзя Віталь Кулеш 19 красавіка прызнаў Шведава вінаватым і асудзіў яго да трох гадоў і шасці месяцаў хіміі з канфіскацыяй тэлефона.

Першапачаткова паведамлялася, што Шведаву прысудзілі калонію, але гэта была памылковая інфармацыя.

Шведава затрымалі 26 студзеня 2024 года. Мужчына ўтрымліваўся пад вартай у турме Гродна.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя падрабязнасці абвінавачання супраць зоркі беларускага «Што? Дзе? Калі?»

Пачаўся суд над зоркай беларускага «Што? Дзе? Калі?» Фёдарам Шведавым. Яму пагражае да васьмі гадоў калоніі

Зорку «Што? Дзе? Калі?» Фёдара Шведава судзяць за «фінансаванне экстрэмізму»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
30
0
Азызлы/адказаць/
19.04.2024
Гэта адказ на пытанне: -Ці патрэбны лукашысцкай Белоруссіі разумныя людзі? Давайце будзем шчырымі, узровень інтэлектуальнага развіцця тых хто асуджаў ды прымаў "рашэнні" ну знаааачна ніжэйшы.
0
Зброя./адказаць/
19.04.2024
Азызлы, гэта адказ на iншае пытанне, што беларусам трэба i застаецца рабiць. На першае ўжо дауно ўсё адказатае.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031