Знайсці
16.04.2024 / 21:231ŁacБел

Беларусь заняла 19-е месца ў свеце па росце плошчы лясоў

Паводле даных Сусветнага банка, з 2001 па 2021 год плошча лясоў Беларусі павялічылася на 4734 квадратных кіламетраў, або на 6%, паведамляе Thinktanks.by

На першым месцы па гэтым паказчыку знаходзіцца Кітай. У перыяд з 2001 па 2021 гады Кітай павялічыў плошчу сваіх лясоў амаль на 425 тысяч квадратных кіламетраў.

ЗША займаюць другое месца. За аналагічны перыяд плошча лясоў ЗША павялічылася на 57,4 тысячы квадратных кіламетраў.

На трэцім месцы — Расія. З 2001 па 2021 год плошча лясоў у Расіі павялічылася на 54,6 тысячы квадратных кіламетраў.

«Нягледзячы на глабальныя намаганні па аднаўленні лясоў, з 2001 года свет усё ж страціў каля 1 млн квадратных кіламетраў лясоў», — пішуць спецыялісты Visual Capitalist са спасылкай на даныя Сусветнага банка.

Паводле звестак Белстата, на 1 студзеня 2023 года 40,1% тэрыторыі Беларусі было пакрыта лесам. Самай зялёнай аказалася Гомельская вобласць — там лясы займалі 47% тэрыторыі ад агульнай плошчы рэгіёну.

Чытайце таксама:

МТЗ пачаў выпуск ляснога трактара. Паглядзіце, як ён выглядае

У Беларусі ўвялі першыя абмежаванні на наведванне лясоў

У Беларусі зафіксаваныя першыя лясныя пажары

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Імкненьне/адказаць/
16.04.2024
У Беларусі мусіць быць ня 40%, а мінімум 60% лясоў, ды балаты трэ аднавіць таксама, каб было жыць здаравей ды прыемней па Лукашэнку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера