Знайсці
16.04.2024 / 10:06РусŁacБел

Якія электронныя паслугі на Адзіным партале самыя запатрабаваныя

На Адзіным партале электронных паслуг даступныя для замовы больш за 560 электронных сэрвісаў. Якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю, расказалі Мінск-Навіны.

Дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг Раман Градусаў распавёў, што на працягу 2022 г. на Адзіным партале з'явілася больш за 40 новых паслуг, у 2023 — 277 адміністрацыйных працэдур, а са студзеня 2024 г. ужо размешчана 34 сэрвісы ў сферы сацабароны, аховы прыроды, лясной гаспадаркі, фітасанітарнага кантролю, аховы культурных каштоўнасцяў.

Сярод самых папулярных паслуг — рэгістрацыя замежных грамадзян, атрыманне пропуску на ўезд у памежную зону або паласу; дазвол на правядзенне аэрафотаздымкі, атрыманне інфармацыі аб правах на нерухомасць, аб выплачаных падатках, правапарушэннях; праверцы знаходжання аўтамабіля ў вышуку; перадачы мытных дэкларацый; наяўнасці правоў на кіраванне аўтамабілем; дадатковым накапляльным пенсійным страхаванні.

— Сёння нам прыемна канстатаваць рост цікавасці і грамадзян, і бізнесу, і дзяржаўных арганізацый да выкарыстання асабістых кабінетаў на партале. У 2024 годзе штомесячная колькасць аказваемых паслуг —11,5 млн, — заявіў Р.Градусаў.

Каб атрымліваць паслугі анлайн, дастаткова зайсці ў асабісты кабінет карыстальніка на Адзіным партале электронных паслуг. Ён ёсць у кожнага беларуса, звесткі пра якога ўнесены ў рэгістр насельніцтва, і актывуецца пры першым уваходзе ў яго. Сёння на партале больш за 220 тысяч карыстальнікаў.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера