Знайсці
10.04.2024 / 12:0310РусŁacБел

Лукашэнка зноў ляціць у Расію

У Маскве 11 красавіка адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам».

Фота: Alexander Demianchuk, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Лукашэнка 11-12 красавіка здзейсніць працоўны візіт у Расійскую Федэрацыю, паведамляе яго прэс-служба.

У Маскве 11 красавіка адбудзецца сустрэча з Уладзімірам Пуціным у фармаце «сам-насам». Яны абмяркуюць супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах, пытанні, якія патрабуюць разгляду на вышэйшым узроўні. У цэнтры ўвагі на перагаворах таксама будзе рэгіянальная і міжнародная абстаноўка, каардынацыя дзеянняў па рэагаванні на існуючыя выклікі і пагрозы, паведамляе прэс-служба. 

12 красавіка ў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна плануецца сумеснае мерапрыемства з нагоды Дня касманаўтыкі. Яны падвядуць вынікі місіі на МКС, дзе ўпершыню ў гісторыі працаваў экіпаж Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка і Пуцін паразмаўляюць з касманаўтамі, абмяркуюць далейшыя перспектывы супрацоўніцтва ў касмічнай сферы.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
10
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
6
10.04.2024
А там и рассылка смс подоспеет.
1
Свiнаферма/адказаць/
10.04.2024
Выклiкалi. Хутка вайна. Есць яшчэ час свiнiнаедам набiць рот каубасой, прауда зусiм мала
0
Шчыры Беларус /адказаць/
10.04.2024
Gorliwy Litwin , ідзі ды адсюль
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031