Знайсці
10.04.2024 / 10:173РусŁacБел

З цягніка кралі паліва проста на хаду

Работнікі лакаматыўнага дэпо разам з саўдзельнікамі выкралі звыш 12,5 тон дызпаліва.

Па даных следства, шэсць машыністаў цеплавоза і памочнікі машыністаў Бабруйскага абаротнага дэпо з пяццю жыхарамі гарадскога пасёлка Акцябрскі Гомельскай вобласці кралі разам дызпаліва.

 

@nashaniva У Беларусі з цягніка кралі паліва проста на хаду. Як у кіно! #беларусь#поезд#топливо#бензин#беларусьновости#новостибеларуси#железнаядорога#белорусы#происшествие♬ Minimal for news / news suspense(1169746) - Hiraoka Kotaro

У пачатку працоўнай змены лакаматыўныя брыгады цеплавозаў атрымлівалі неабходны абʼём дызельнага паліва. На маршруце яны эканомілі паліва, умешваліся ў механізмы прыбораў бяспекі, упісвалі ва ўліковыя дакументы недакладныя звесткі аб расходзе паліва. 

У пачатку рэйсу работнікі Бабруйскага дэпо звязваліся з саўдзельнікамі з суседняй вобласці. Жыхары гарпасёлка падʼязджалі на аўтамабілі ў загадзя абумоўлены пункт на бязлюдным участку пуці ў лясным масіве на тэрыторыі Акцябрскага раёна. Адзін з іх падсаджваўся на цеплавоз, на хаду зліваў паліва ў палімерныя каністры і скідаў іх на зямлю. Затым каністры загружалі ў машыну і адвозілі ў прыватны гараж у гарпасёлку. 

«Налётчыкі» плацілі лакаматыўнай брыгадзе за кожны выкрадзены літр. Пры кожным разе атрымлівалі ад машыністаў каля 20 літраў бясплатна ў якасці «бонуса». У Кастрычніцкім выкрадзенае паліва перапрадавалі знаёмым па цане, ніжэйшай за рынкавую. 

З ліпеня 2021 года па сакавік 2022 года абвінавачаныя, паводле СК, выкралі больш за 12,5 тон дызельнага паліва на суму звыш 29 тысяч рублёў. 

Адзін з фігурантаў вызвалены ад прыцягнення да крымінальнай адказнасці ў сувязі з амністыяй, другі — прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, бо яго выпраўленне магчыма без прымянення мер крымінальнай адказнасці. 

На падставе сабраных па справе доказаў следства кваліфікавала дзеянні васьмі фігурантаў зыходзячы з ролі кожнага па ч.ч. 2, 3 арт. 211 (прысваенне і растрата маёмасці асобай, якой яна даручана, учыненая групай асоб па папярэдняй змове, у буйным памеры) Крымінальнага кодэкса. 

На стадыі папярэдняга расследавання абвінавачаныя часткова кампенсавалі страты — звыш 19 тысяч рублёў. На маёмасць фігурантаў накладзены арышт на агульную суму больш за 100 тысяч рублёў. 

Яшчэ адзін фігурант да ўзбуджэння крымінальнай справы зʼехаў за мяжу. Ён абʼяўлены ў вышук.

Чытайце таксама:

Еўрапол: у ЕС дзейнічаюць звыш 800 «вельмі небяспечных» крымінальных сетак. У іх шэрагах ёсць і беларусы 

57-гадовую беларуску моцна абдурыў «жаніх з Сірыі»

Чарговая схема: «Белпошта» папярэджвае пра паведамленні махляроў у месенджарах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
7
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
4
1
Тыя яшчэ партызаны/адказаць/
10.04.2024
Ну малайцы, вышэй выдаткі ў рэжыма, бліжэй перамога!
10.04.2024
Ну а что делать, если зп с каждым годом все ниже и ниже
0
Bhagawan/адказаць/
10.04.2024
Great Train Robbery pa biełarusku
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера