Знайсці
08.04.2024 / 19:078РусŁacБел

«У Пінску гэта нармальная з'ява». Дрэвы на гарадской набярэжнай аблепленыя змеямі

Карыстальніца тыктоку з Пінска днямі паказала кадры з гарадской набярэжнай: высаджаныя ўздоўж ракі туі аказаліся паўсюль аблепленыя вужамі, якія выпаўзлі пагрэцца на вясновым сонейку, піша Telegraf.news.

Некаторыя гледачы спачатку вырашылі, што на відэа — штучныя змеі, аднак мясцовыя жыхары запэўнілі, што паўзуны — самыя што ні на ёсць сапраўдныя.

Са слоў аўтаркі відэа, «вясной у Пінску гэта нармальная з'ява», а сёлета вужоў так шмат, што яны «нават на дрэвах сядзяць».

Для некаторых пінчукоў, па іх уласным прызнанні, гэта стала «ўжо шматгадовай традыцыяй: вясной шукаць вужоў у парку і на набярэжнай», куды, мяркуючы па ўсім, змеі вылазяць у сонечнае надвор'е пагрэцца.

Пры гэтым, па словах некаторых, на сонейку грэюцца «бяскрыўдныя вужыкі», аднак іншыя гледачы прызналіся, што ў такіх «камячках» на дрэвах часам сустракаюцца і гадзюкі — адзіны від атрутных змей у Беларусі.

@_svetlenkaia_

♬ Подруги - Диана Гурцкая

У сувязі з гэтым некаторыя каментатары, якія асабліва ўразіліся, прапанавалі выклікаць МНС, каб не «здарылася непапраўнае», калі «дзеці прыйдуць і не заўважаць». На што аўтарка відэа адзначыла, што «гэтых вужыкаў трэба саміх ратаваць ад дзяцей», паколькі тыя «цягаюць няшчасных па ўсёй набярэжнай».

«Узровень вады моцна падняўся. Заўсёды чамусьці шмат вужоў, калі такое адбываецца. Вада спадзе, схаваюцца», — запэўніў адзін з гледачоў. 

Чытайце таксама:

У гонар Харысана Форда названы від змей, раней не вядомы навуцы

У Мінскай вобласці заўважылі рэдкую змяю

У гарадскім парку Пінска заўважылі клубок буйных вужоў ВІДЭА

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
30
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
31
Сумна
9
Абуральна
14
1
Палессе - наш скарб/адказаць/
08.04.2024
На Палессі вужы як свойскія жывёлы, іх ніхто там не чапае. Толькі ў панаехалых можа быць такая хворая рэакцыя на іх, ажно пабеглі хэтчэй тэлефанаваць у мнс ды міліцыю 🤦‍♀️
1
Піна/адказаць/
08.04.2024
Тожа мне навіна, памятаю купаешся на рэчцы, а там вужы побач плаваюць і ніхто з дзяцей не звяртаў на іх увагі. Гэта зараз дзяцей распесцілі, што яны нават не ведаюць што такое вуж.
0
так думаю/адказаць/
09.04.2024
змеі павыпаўзалі з Дняпроўскай флятыліі 21, з усіх 4 паверхаў.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031