Знайсці
08.04.2024 / 17:52РусŁacБел

У Жлобіне са стральбой затрымлівалі бяспраўніка на «Жыгулях»

Супрацоўнікі ДАІ зладзілі кінематаграфічную пагоню.

Скрыншот відэа: МУС

Інцыдэнт адбыўся на мінулых выхадных. Супрацоўнікі ППС заўважылі аўтамабіль ВАЗ-2107, які віхляў па дарозе. Міліцыянты перадалі арыенціроўку найбліжэйшаму нараду ДАІ.

Загад супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі спыніцца кіроўца «Жыгулёў» праігнараваў і паспрабаваў схавацца. Спыніць уцекача ўдалося толькі пасля двух папераджальных стрэлаў у паветра, паведамляе МУС.

Аўтамабілем, як аказалася, кіраваў 18-гадовы бяспраўнік. На пасажырскім сядзенні знаходзіўся 22-гадовы малады чалавек, які раней прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за язду без правоў.

На кіроўцу склалі сем адміністрацыйных пратаколаў. Машыну адправілі на штрафстаянку, а маладзёнаў змясцілі ў СІЗА за непадпарадкаванне.

Чытайце таксама:

У Слуцку даішнікі зладзілі пагоню са стралянінай

ГУБАЗіК зноў са стральбой затрымліваў чалавека. На гэты раз за хабар

Міліцыянты зноў стралялі ў чалавека

У Бабруйску мужчына з нажом нападаў на прахожых. Міліцыянты ў яго стралялі

У Рэчыцкім раёне міліцыянты застрэлілі нецвярозага мужчыну са зброяй

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера