Знайсці
08.04.2024 / 09:29РусŁacБел

Расія зноў атакавала Украіну «Шахедамі»: пашкоджаны аб'екты інфраструктуры ў Жытомірскай і Адэскай абласцях

Сем беспілотнікаў былі знішчаныя.

У ноч на панядзелак, восьмае красавіка, расейскія войскі атакавалі Украіну 24 дронамі-камікадзэ тыпу «Шахед», украінскія сілы СПА збівалі беспілотнікі ў Мікалаеўскай, Адэскай, Кіраваградскай, Хмяльніцкай і Жытомірскай абласцях, паведамілі ў камандаванні паветраных сіл УСУ.

У сілах абароны поўдня Украіны ўдакладнілі, што сем беспілотнікаў былі знішчаныя: чатыры ў Адэскай, два ў Мікалаеўскай і адзін у Кіраваградскай абласцях, піша «Настоящее время».

У Адэскай вобласці, па словах кіраўніка рэгіёну Алега Кіпера, пашкоджанні атрымаў лагістыка-транспартны аб'ект. Абломкі збітага «Шахеда» таксама пашкодзілі АЗС у Адэскім раёне. Пацярпелых сярод мірных грамадзян, як удакладніў чыноўнік, няма.

У Мікалаеўскай вобласці абломкі збітага беспілотніка пашкодзілі высакавольтныя лініі электраперадач, без святла засталіся 14 населеных пунктаў, паведаміў кіраўнік абласной ваеннай адміністрацыі (ОВА) Віталь Кім.

У Жытомірскай вобласці расійскія дроны-камікадзэ атакавалі аб'ект крытычнай інфраструктуры, сілы СПА збілі частку беспілотнікаў, паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяр і пацярпелых няма, даў справаздачу кіраўнік рэгіёну Віталь Бунечка.

Усяго ў ноч на панядзелак сілы ўкраінскай СПА збілі 17 «Шахедаў». Таксама расійская армія атакавала Днепрапятроўскую вобласць кіраванай авіяракетай Х-59, яе збілі.

Чытайце таксама:

У выніку начнога ўдару па Харкаве загінулі шэсць чалавек

Украінскі пажарнік плача на месцы гібелі свайго бацькі-выратавальніка відэа ВІДЭА

У выніку начнога налёту «Шахедаў» на Харкаў загінулі чатыры чалавекі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031