Знайсці
05.04.2024 / 17:241РусŁacБел

Стала вядома, якія з палітыкаў найбольш папулярныя і ненавісныя ў Еўропе 

Апытанне праводзілася ў краінах Еўрасаюза выданнем Euronews і французскім цэнтрам даследавання грамадскай думкі Ipsos. Сярод 26 тысяч апытаных 47% станоўча ацанілі асобу Уладзіміра Зяленскага, ён стаў найбольш папулярным палітыкам. А вось на другім полюсе, як найбольш ненавісны палітык, прагназавана апынуўся Уладзімір Пуцін.

Фота: AP Photo/Vadim Ghirda

Па колькасці пазітыўных ацэнак прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі апярэдзіў лідараў краін ЕС — Олафа Шольца, Эмануэля Макрона і Дональда Туска. Аднак асоба Зяленскага выклікала кантрасныя ацэнкі, бо сярод апытаных нямала і тых, хто ацэньвае яго негатыўна: 32%. Яшчэ 21% сказалі, што мала што пра яго ведаюць.

Найбольш пазітыўныя водгукі Зяленскі атрымаў у краінах Скандынавіі, дзе 70-80 працэнтаў апытаных ацанілі ягоную дзейнасць станоўча. А горш за ўсё, паводле даных сацапытання, да прэзідэнта Украіны ставяцца ў Венгрыі, Грэцыі і Славакіі, дзе толькі ад 15 да 25 працэнтаў рэспандэнтаў выказаліся пра Зяленскага станоўча.

Эмануэль Макрон заняў другое пасля Зяленскага месца, набраўшы каля 41% станоўчых ацэнак сярод рэспандэнтаў з краін ЕС. Олаф Шольц ідзе следам за Макронам, ён атрымаў 38% ухвалення. Характэрна, што найменшую колькасць ухвальных ацэнак Шольц і Макрон набралі сярод рэспандэнтаў са сваіх уласных краін.

Найменш ухваленымі палітыкамі, паводле сацапытання, сталі лідары Расіі і Венгрыі — Уладзімір Пуцін і Віктар Орбан. Дзейнасць Орбана пазітыўна ацанілі толькі 15 працэнтаў апытаных еўрапейцаў, а Пуціна — увогуле толькі 10. 79% еўрапейцаў акрэслілі сваё стаўленне да Пуціна як негатыўнае.

Адносна лепш пазіцыі расійскага кіраўніка выглядаюць у меркаваннях жыхароў Балгарыі, Славакіі і Грэцыі, дзе станоўча яго ацанілі ад 22 да 37 адсоткаў рэспандэнтаў. У краінах Паўночнай Еўропы станоўча да Пуціна ставяцца лічаныя адзінкі апытаных.

Горш за ўсё Пуціна ацанілі ў Фінляндыі (94%), Швецыі (91%), Даніі (91%), Польшчы (91%), Іспаніі (90%), Партугаліі (89%), Нідэрландах (88%) і Францыі (80%). Толькі ў чатырох краінах яго асуджаюць менш за 60%: у Грэцыі (59%), Венгрыі (57%), Славакіі (56%) і Балгарыі (48%).

Найбольш з краін Еўрасаюза любяць Пуціна ў Балгарыі: 37% рэспандэнтаў адтуль ацэньваюць ягоную асобу пазітыўна. Таксама добра думаюць пра Пуціна 28% удзельнікаў апытання з Грэцыі, 22% — са Славакіі, 20% — з Венгрыі.

Адказу адносна стаўлення да Лукашэнкі гэта апытанне не дало.

Чытайце таксама:

Астапеня: «Калі вы раззлуеце дзеда, то чаго дасягнеце? Задача — кожны дзень развіваць Беларусь»

Якую Беларусь хочуць беларусы? Аналіз апытанняў дае цікавую карціну

Стала вядома, колькі жыхароў краіны лічаць, што Беларусь не павінна быць незалежнай дзяржавай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1
6
Пытанне /адказаць/
05.04.2024
А прэзідэнт Ціханоўская на якім месцы?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031