Знайсці
05.04.2024 / 23:002РусŁacБел

Цюменец увёз з Беларусі 28 машын «для асабістага карыстання»

Цяпер яму давядзецца заплаціць вялізны штраф.

Фота ілюстрацыйнае

Жыхар Цюмені пераганяў аўтамабілі з Беларусі з пачатку 2022 года па чэрвень 2023-га. Мытнікаў ён запэўніваў, што машыны ўвозіць выключна для асабістага карыстання.

«З пачатку 2022 года па ліпень 2023 года ўраджэнец Цюменскай вобласці завёз у Расію з Рэспублікі Беларусь 28 транспартных сродкаў: BMW X7, Kia Rio, Volkswagen Tiguan. У заяве на аплату ўтылізацыйнага збору ён пазначыў каэфіцыент, які прымяняецца пры ўвозе фізічнай асобай для асабістых і сямейных патрэб», — расказалі на мытні парталу ura.news.

Аднак неўзабаве высветлілася, што на ўлік мужчына паставіў толькі два аўтамабілі, астатнія былі паспяхова прададзеныя. Цяпер цюменцу давядзецца заплаціць 7 мільёнаў расійскіх рублёў — гэта больш за 75 тысяч даляраў.

Нядаўна Польшча, Літва і Латвія перасталі выпускаць у Беларусь аўтамабілі з аб'ёмам рухавіка больш за 1,9 літра і коштам больш за 50 тысяч даляраў. Такім чынам краіны змагаюцца з пастаўкай дарагіх аўто ў Расію ў абыход санкцый.

Чытайце таксама:

Латвія ўслед за Польшчай перастала пускаць у Беларусь машыны на транзітных нумарах 

«На мяжы калапс». Польшча ўвяла абмежаванні па ўвозе аўтамабіляў праз беларускі пагранпераход

«Пры мне шукалі аб'явы на Авіта». Беларускі перагоншчык машын з ЕС у Расію расказаў, як палякі знайшлі ўправу на яго

Мытны камітэт выпусціў каментар пра абмежаванні, уведзеныя Польшчай для аўто. Беларускія мытнікі даведаліся пра іх ад СМІ

Польшча перастала прапускаць у Беларусь легкавыя аўтамабілі на транзітных нумарах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
2
Ха-ха
10
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
7
0
Вольга/адказаць/
06.04.2024
Для лапценогіх - толькі белыя лады. Назаўсёды. Без падушак бяспекі і гідраўзмацняльнікаў стырна - усё, як яны любяць ад пачатку і да іхнага канца неўзабаве.
06.04.2024
Вольга, Сказала тётя сидящая в Польше. Сказки про унитазы и банки с огурцами давно перечитывала?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031