Знайсці
04.04.2024 / 08:2612РусŁacБел

«Страшна падумаць, што будзе пасля Года якасці»: беларусы смяюцца з айчынных малаткоў, якія развальваюцца ў руках

Мужчына зняў відэа, як спрабаваў у краме выбраць малаток. Беларускія развальваліся проста ў руках, а кітайскія, якія яшчэ і каштавалі танней, выглядалі надзейней. У каментарыях куча жартаў.

Блогер, які падпісаны ў тыктоку як kindus9978, прадэманстраваў паліцу з надпісам «Купляйце беларускае», дзе ляжалі айчынныя малаткі.

— Вось глядзіце: малаток, каштуе 12,30. Жудасна глядзець на яго. Глядзіце, якія зазоры. З чаго яго рабілі? Я проста рукой здымаю з рукаяткі металічную частку.

Сапраўды бачна, што мужчына робіць гэта лёгка трыма пальцамі. Ён паказаў, што крыху вышэй вісяць кітайскія малаткі, якія выглядаюць больш надзейна і каштуюць 8,71 рубля.

— Вось што я хутчэй куплю? Кітайскі малаток ці гэты… цуд. Божачкі, не ведаю нават, як гэта назваць.

@nashaniva Людзі смяюцца з беларускіх малаткоў, якія развальваюцца ў руках яшчэ ў магазіне #беларусь#годкачества#качество#купляйцебеларускае#молоток#пабеларуску#мова#беларускаямова#странадляжизни#маякраiнабеларусь♬ Funny - Gold-Tiger

За пяць дзён відэа набрала больш за 600 тысяч праглядаў і сотні жартлівых каментарыяў. 

«Малаток не купляецца ў краме. Купляецца толькі ручка, а галоўка малатка перадаецца ў спадчыну ад прадзеда ўнуку».

«Такія малаткі я ў 1993 годзе на ўроку працы рабіў, а настаўнік, мабыць, дагэтуль прадаць не можа».

«Нічога вы не разумееце. Гэта ж для душы малаток. Купіў, прыйшоў у гараж і потым тыдзень яшчэ дарабляеш сам».

«Цяпер вы разумееце, чаму «Джылі» кітайская? Наша была б, як гэтыя цудоўныя малаткі».

«Гэта леташнія малаткі. У гэтым годзе выпускаюць толькі якасныя».

Нехта хацеў пераканаць, што беларускія малаткі ўсё роўна лепшыя за кітайскія: «У кітайскім будуць увагнутасці ад цвіка», — але атрымлівалі ў адказ здзеклівае: «А ад нашага малатка ў ілбе». 

Былі і тыя, хто спрабаваў абараняць калі не самі малаткі, то хаця б Лукашэнку, якога тролілі Годам якасці: «Ну, хлопцы, іх жа робіць не краіна, не сцяг, не герб, не прэзідэнт. Іх робяць нашы сябры, суседзі… Артыкул? Крымінальны кодэкс РБ?».

Як тут не згадаць прапагандыста Russia Today Канстанціна Прыдыбайлу, які абурыўся, калі «Наша Ніва» напісала, што на лукашэнкаўскім чэмпіянаце па колцы дроў той карыстаўся фінскай сякерай замест беларускай. «Змагары напісалі: «Чаму сякеры Fiskars?» Я кажу: «А якая розніца? Чаму патрыёт павінен выкарыстоўваць сякеру з лайна?» — заявіў тады Канстанцін.

Чым Прыдыбайлу не падабаюцца айчынныя сякеры, якія вырабляе Віцебскі завод трактарных запчастак, ён тады не растлумачыў. 

Чытайце таксама:

«Эканомія павінна быць адэкватнай». Беларус падзяліўся, як найлепей ашчаджаць на бонусных праграмах і зніжках

«Гэта нешта роднае, душэўнае і блізкае мне». Апублікавалі вынікі даследавання, як спажыўцы ставяцца да беларускамоўнай рэкламы

«Дырэктарка абурылася тым, што мы паклеілі беларускія шпалеры, а не нямецкія». Бацькі пра зборы на рамонт у школах

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
3
Ха-ха
47
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
4
1
ЯНКА/адказаць/
04.04.2024
• ШКЛЯНЫ МАЛАТОК • ⚙️ Алё, Гараж! Вядома ж, задача лібэрдаўнаў, усіх гэных рататых бабарыканаў сумесна зь вікаўскае апазыцыяй зьнясільваць беларускія прадпрыемтсвы такой вось прапагандай. ⛓️ І разам з санкцыямі суздром плюндрыць нашу вытворчасьць, за трыццаць срэбранікаў здаваць яе расейцам, — для іх хоць і кітайцам з эўрапейцамі — каб прыбраць айчынных часам даволі моцных канкурэнтаў з рынку. Маўляў, заходзь, расейчык, у голы беларускі гарод, кармі замест «няякаснай хымычнай» брэст-літоўскае сьмятанкі сваею вологодскою. 🧹 Вось, на жаль, бывае, і белмоўныя, але абязглужджаныя хамячкі ротаразяўна падлапочваюць тым ворагам. Ды карысьці ад вас як ад шклянога малатка! 🔨 Хамячкі, а ё — зараз загледзіў у плейсмаркеце — малаток «Волат», прыгожанькі такі, трывалы, з адзнакаю 4,9 па пяцібальнае шкале ад карыстальнікаў. Але пра гэта вам тутака ні слова! ⛓️ Няхілы «Волат» і шмат іншых якасных і заглядушных тавараў, якія вырабляе не Лука..ка, я наш працавіты, таленавіты народзе. Народ — малаток, які са сваімі паробкамі сам апынуўся між молатам і кавадлаю.
0
развагі пад плотам /адказаць/
04.04.2024
Думаю, што гэта вінаватыя захад. Асабліва літоўцы... Не, напэўна палякі самыя вінаватыя. Але і тымі і другімі амэрыка круціць. 100 працэнтаў. Значыць яна вінаватая.
0
ЯНКА/адказаць/
04.04.2024
• МАЛАТОК СУДДЗІ • 🪞 Калі няма каго крытыкаваць, каб было ня сумна, можна самому стаць сабе суддзёй і лупцануць па лбе ў люстэрку драўляным малаточкам правасуддзя. Хоць зусім невінаватых не бывае, а ёсьць толькі непрагледжаныя. :) Прабачце, Рамзан Ахматавіч, як тэй казаў, што я навогул на сьвет белы нарадзіўся. 😔 І гэта зусім не апраўданка, што калі кідаў сюды шкляны свой малаток, пачуваўся надта недаспаўшы, і па раскладзе была апошняя гадзіна, каб пасьнедаць, а заадно й паабедаць-павячэраць. ⚒️ Усё адно мая толькі віна, што напрыканцы «Шклянога...» яксьці напісалася само «я наш...», хоць трэба «а наш працавіты». І зноў зваліліся на электронную паперу ланцугі замест больш падыходзячага тамака крыжа зь кіркі й кувалды. Моцна перапрошваю. :(
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031