Знайсці
01.04.2024 / 10:222РусŁacБел

Аднакурсніцу Пуціна аднагалосна рэкамендавалі на пасаду старшыні Вярхоўнага суда РФ. Яна адзіны кандыдат

Абмеркаванне кандыдатуры Ірыны Падносавай на калегіі заняло 10 хвілін.

Ірына Падносава. Фота: Новая газета

Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў вылучыла адзіную кандыдатуру на пасаду старшыні Вярхоўнага суда РФ — гэта Ірына Падносава, выпускніца Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта (у той жа перыяд студэнтам ВНУ быў Уладзімір Пуцін), піша «Новая газета».

Яе апошняя пасада — старшыня Судовай калегіі па эканамічных спрэчках Вярхоўнага суда (з 2020 года).

«На яе замыкаецца ўся сістэма арбітражнага правасуддзя», — распавядаў судовы аглядальнік «Новай» Леанід Нікіцінскі.

Да таго Падносава была старшынёй Другога апеляцыйнага суда агульнай юрысдыкцыі, а яшчэ раней — старшынёй Ленінградскага абласнога суда.

Абмеркаванне кандыдатуры Ірыны Падносавай на калегіі заняло 10 хвілін.

Кандыдатуру Падносавай суддзі вылучылі аднагалосна. Цяпер Пуцін павінен унесці яе кандыдатуру на разгляд Савета Федэрацыі.

Пасада кіраўніка Вярхоўнага суда стала вакантнай пасля смерці Вячаслава Лебедзева, які займаў гэтую пасаду 35 гадоў.

Чытайце таксама:

Ці рыхтуе Пуцін «падарунак» да юбілею Пугачовай

«Тое, што перажывае ён, наўрад ці хтосьці некалі зразумее». Пяскоў — пра рэакцыю Пуціна на тэракт у «Крокусе»

Пуцін пра вайну ва Украіне: Расія абараняе людзей на сваіх тэрыторыях

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2
01.04.2024
і прычоска як у Люды і Валі
0
даведка/адказаць/
01.04.2024
Просто охренеть, что главу российского верховного суда пережил его белорусский коллега Валентин Сукало...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031