Знайсці
29.03.2024 / 17:273РусŁacБел

«Таемны кліент» сачыў за гасцямі «вострава педафілаў» Эпштэйна па сігнале іх тэлефонаў

Ладзілася сачэнне праз скандальна вядомую ў ЗША брокерскую фірму, але пад увагай аказаліся не ўсе госці, расказвае ў сваім новым расследаванні выданне Wired.

Геалакацыя наведвальнікаў «вострава педафілаў», які належаў амерыканскаму мільярдэру Джэфры Эпштэйну. Крыніца: Wired / Near Intelligence

Выданне Wired атрымала доступ да ўнутранай дакументацыі міжнароднай брокерскай фірмы Near Intelligence, паводле якой тая актыўна сачыла за наведвальнікамі сумна вядомага «вострава педафілаў» мільярдэра Джэфры Эпштэйна, абвінавачанага ў сэкс-гандлі людзьмі і педафіліі (ён скончыў жыццё самагубствам у турме). 

Сачэнне ажыццяўлялася пры дапамозе сігналаў тэлефонаў саміх гасцей прыватнага вострава, сярод якіх былі многія сусветныя знакамітасці.

Як адзначае Wired, Near Intelligence збірала даныя геалакацый пераважна амерыканскіх гасцей Эпштэйна, бо законы ЗША аб канфідэнцыйнасці не абараняюць яе грамадзян ад сачэння належным чынам (таму ў фірмы няма даных аб перасоўваннях еўрапейскіх наведвальнікаў вострава Эпштейна, бо ў Еўропе прыватнасць грамадзян абаронена законам мацней).

Акрамя таго, перахопленыя сігналы тэлефонаў таксама паказвалі на гасцей з Аўстраліі, Кайманавых выспаў, Украіны і іншых краін.

Напрыклад, даныя аб сачэнні за тэлефонамі ўказалі на амерыканскіх наведвальнікаў вострава Эпштэйна, якія пражываюць у 80 гарадах і 26 штатах краіны. Некаторыя дамы наведвальнікаў каштуюць мільёны даляраў. 

Як пацвердзіла выданню Wired прадстаўніца фірмы Near Intelligence, кампанія збірала даныя аб гасцях «вострава педафілаў» наўмысна, але пры гэтым не стала раскрываць заказчыка сачэння.

Сама фірма Near Intelligence мае індыйскія і сінгапурскія карані. Яна займаецца зборам і продажам інфармацыі, а таксама можа пахваліцца патэнцыйным ахопам сачэння за каля 1,6 мільярда чалавек у 44 краінах свету. 

У дадзены момант кампанія памяняла назву на Azira, бо мела праблемы з судовымі іскамі і даўгамі, у тым ліку выкліканымі скандалам з масавым сачэннем за пацыенткамі 600 клінік рэпрадуктыўнага здароўя ЗША, якія рабілі там аборты насуперак законам іх хатніх штатаў, дзе падобная практыка забаронена.

Выданне Wired таксама падкрэслівае, што такія фірмы, як Near Intelligence (Azira) патэнцыйна могуць прадаваць канфідэнцыйныя даныя людзей такім краінам, як Расія, Кітай, Іран і Паўночная Карэя.

Чытайце таксама:

У ноч перад самагубствам амерыканскі мільярдэр Джэфры Эпштэйн размаўляў з беларускай 

«Бразільскі Трамп» хаваўся ў пасольстве Венгрыі, каб пазбегнуць арышту па справе дзяржперавароту

Кітай абвінавацілі ў маштабным узломе, «які закрануў мільёны людзей». Што вядома?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
8
Сумна
3
Абуральна
8
2
TDS Radar/адказаць/
30.03.2024
Дык а фота Трампа адразу пад загалоўкам ці ня будзе? Што з таго, што ён на гэтай выспе ані разу ня быў? Раней жа гэта вам не замінала, НН? 
0
Хочешь докажу с фото?/адказаць/
30.03.2024
TDS Radar, Трамп творит подобное в своем особняке во Флориде.
0
TDS Radar/адказаць/
30.03.2024
Хочешь докажу с фото?, а вось і першы пацыент. Доктару прадэманструеш свае "доказы".  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930