Знайсці
26.03.2024 / 19:266РусŁacБел

«Бразільскі Трамп» хаваўся ў пасольстве Венгрыі, каб пазбегнуць арышту па справе дзяржперавароту

Журналісты выдання The New York Times даведаліся, што былы прэзідэнт Бразіліі Жаір Балсанару, якога падазраюць у спробе захопу ўлады ў краіне пасля пройгрышу на выбарах, два дні начаваў у пасольстве Венгрыі, каб схавацца ад паліцыі. Распачата расследаванне.

Жаір Балсанару і Віктар Орбан у 2022 годзе. Фота: Anna Szilagyi / AP

Як паведамляе агенцтва Assosiated Press, бразільская паліцыя пачала афіцыйнае расследаванне факту двухдзённай начоўкі былога прэзідэнта Бразіліі Жаіра Балсанару ў пасольстве Венгрыі.

Перад гэтым журналісты The New York Times высветлілі, што Балсанару хаваўся там ад магчымага арышту. Прыём і начлег палітыку забяспечыў асабіста пасол Венгрыі ў Бразіліі. 

Падзеі, пра якія ідзе гаворка, адбываліся яшчэ ў лютым на фоне рэйдаў паліцыі па дамах галоўных памагатых Балсанару, перадае Associated Press.

Агенцтва адзначае, што венгерскі прэм'ер-міністр Віктар Орбан з'яўляецца адным з даўніх і найбліжэйшых саюзнікаў Балсанару, які патэнцыйна мог забяспечыць яму прытулак у пасольстве, куды бразільская паліцыя не мела б права заходзіць. 

Нагадаем, што Вярхоўны суд Бразіліі нядаўна апублікаваў дакументы, якія тычацца справы былога прэзідэнта краіны Жаіра Балсанару аб спробе незаконнага ўтрымання ўлады пасля пройгрышу на прэзідэнцкіх выбарах у кастрычніку 2022 года.

Паводле судовых дакументаў, у апошнія дні свайго прэзідэнцкага тэрміну Балсанару раптоўна склікаў нараду з вышэйшым вайсковым камандаваннем краіны і прапанаваў ім план па адмене вынікаў выбараў шляхам юрыдычных маніпуляцый альбо ўвядзення надзвычайнага становішча. 

Генералітэт у адказ заявіў, што «вынікі выбараў немагчыма адмяніць вайсковым шляхам» і што за гэта прэзідэнт панясе адказнасць. У прыватнасці, галоўнакамандуючы бразільскай арміяй генерал Марка Антоніа Фрэйрэ Гомес (цяпер у адстаўцы) папярэдзіў Балсанару, «што арыштуе яго, калі той паспрабуе зладзіць дзяржпераварот».

Сам Балсанару ўсяляк адмаўляў сваё дачыненне да спробаў захапіць уладу ў Бразіліі, адзначыўшы, што «дзяржаўны пераварот — гэта калі на вуліцах танкі, зброя і змоўшчыкі. А ў Бразіліі нічога з гэтага не адбылося».

Палітыка часта параўноўваюць з былым прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, бо паводзіны Балсанару і ягоных прыхільнікаў пасля пройгрышу на выбарах у Бразіліі ў 2022-м нагадвалі тое, што адбывалася ў ЗША пасля пройгрышу Трампа ў 2020-м.

Чытайце таксама:

Памеранскі шпіц Умка заслухаў, як беларускія генералы збіраюцца супрацьстаяць Захаду ФОТА

Кітай абвінавацілі ў маштабным узломе, «які закрануў мільёны людзей». Што вядома?

Былы палітвязень з Tut.by пераехаў з жонкай у Эквадор — як ім там жывецца?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
7
2
За Свабоду!/адказаць/
27.03.2024
Лагічна, ўсе трое дыктатары ў палітыцы і па натуры.
2
За Свабоду!/адказаць/
27.03.2024
Каманда ябацькапазнякаўскапуцінскатрампаўскіх ботаў выйшла на працу абяляць сваіх гаспадароў дыктатараў, усё, як заўсёды.
28.03.2024
За Свабоду!, раней "прагрэсіўныя" беларусы клеймілі Пазняка за русофобию, а цяпер змянілі наратыў на 180, смешна.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031