Знайсці
29.03.2024 / 13:204РусŁacБел

У Мінску за мільён рублёў прадаюць чатырохпавярховую кватэру. І гэта не цэнтр горада

Агульная плошча — 308 квадратных метраў, жылая — 143 метры, кухня — 37 квадратных метраў.

На сайце аб'яваў нерухомасці выявілася цікавая кватэра. Яна 4-павярховая (а з улікам цокальнага паверха нават і 5-павярховая), піша Blizko.by.

Усё проста: кватэра размешчана ў таунхаўсе. Гэта значыць, у вельмі-вельмі вялікім катэджы на некалькі кватэр.

Гэты цагляны таунхаус размешчаны на завулку Каржанеўскага і пабудаваны ў 2005 годзе, побач яшчэ некалькі аналагічных. Зусім побач з домам размешчаны парк Курасоўшчына.

«Прадаецца кватэра для VIP або дом мары!», — сказана ў аб'яве.

Таунхаус займае 5 паверхаў (цокальны: падвал, кладоўкі і кацельня; 1-ы — гараж, 2—4 паверхі — жылыя). Усяго ў кватэры восем пакояў, а гараж змяшчае два аўтамабілі, плюс побач з домам ёсць стаянка яшчэ на дзве машыны.

Ва ўсім доме падвойныя шклопакеты, на падлозе плітка і ламінат, дывановае пакрыццё, столі — гіпсакардон. Вышыня столяў складае 3,0—3,85 метра (у залежнасці ад паверху). Санвузлы ёсць на кожным паверсе і ў склепе. Планіроўка некаторых пакояў дазваляе зрабіць «нарэзку» і на меншыя па метражы пакоі і ў цэлым выкарыстоўваць кватэру не толькі як жылую нерухомасць, але таксама і як гасцявы дом або офісны цэнтр.

Кошт кватэры заяўлены крыху больш за мільён рублёў (а канкрэтна — 1.039.936 рублёў), гэта эквівалент 320 тысяч даляраў. Атрымліваецца, адзін квадратны метр абыдзецца ў 1.038 даляраў.

Чытайце таксама:

Новая схема махлярства пры арэндзе жылля — цяжка не падмануцца

«Крыўдна, што на доме паставілі кляймо». Як жывецца мінскім навасёлам у нахіленым доме на Купрэвіча?

Чырвоны пакой і Буда. У Мінску прадаюць кватэру з футурыстычным дызайнам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
7
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
2
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
29.03.2024
і такі саўковы інтэр'ер
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
29.03.2024
рэстаран) там вунь перадатачнае вакенца... так што - так, нібы рэстаран. хаця больш падобна на сталоўку
29.03.2024
Былы гаспадар гэтага жытла цяпер накіраваны КДБ у адказную камандзіроўку, каб сачыць там за апазіцыянерамі. Цікава, якую легенду яму прыдумалі і на якой ён зараз адлегласці ад дземакратычнай прэзідэнткі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930