Знайсці
06.03.2024 / 14:349РусŁacБел

Чырвоны пакой і Буда. У Мінску прадаюць кватэру з футурыстычным дызайнам

Гэта двухузроўневая пяціпакаёўка на беразе Сляпянкі.

Фота: realt.by

Агульная плошча кватэры з унікальным дызайнам, выстаўленай на продаж — 245 м², жылая амаль 180 м². Хол, гасцёўня і кухня знаходзяцца ў адным памяшканні плошчай 94 м². У цэнтры — чырвоная канапа. 

На другі паверх (антрэсоль) вядзе лесвіца са шклянымі сходамі.

Фота: realt.by

Звычайныя формы ў гэтай кватэры маюць толькі аконныя і некаторыя дзвярныя праёмы. Лесвічныя пярылы, балясіны і нават убудаваныя ў столь свяцільнікі выкананы ў футурыстычным стылі.

Кухня ў кватэры — белага колеру з велізарнымі панарамнымі вокнамі. 

Фота: realt.by

З вокнаў кватэры адкрываецца від на Нацыянальную бібліятэку.

Таксама маецца і чырвоны пакой. Побач з ім у сцяне можна заўважыць арку, якая нагадвае праход для мышы з мультфільмаў пра Тома і Джэры. Унутры чырвонага пакою намаляваны Буда.

Фота: realt.by

У кватэры знаходзіцца тры санвузлы. Два з трох ванных пакояў выкананы ў менш футурыстычным стылі. У адным з іх месціцца вялікая джакузі і, што даволі рэдка для жылых памяшканняў, пісуар.

Фота: realt.by

Ложак у спальным пакоі таксама далёкі па сваіх формах ад таго, што мы прызвычаіліся бачыць. 

Фота: realt.by

Мэблю нестандартных форм можна заўважыць і ў іншых пакоях. Праз тое, што кватэра знаходзіцца на апошнім паверсе і вышыня столі моцна розніцца з-за канструкцыі будынку, выхад на другі паверх (антрэсоль) маецца не толькі з хола, але і з працоўнага кабінета.

Сярод іншага на 245 «квадратах» знайшлося месца для прасторнай гардэробнай і спартыўнай залы.

Фота: realt.by

Як пазначана ў апісанні да аб'екта, у памяшканні зроблены аўтарскі рамонт па дызайн-праекце з выкарыстаннем найлепшых па якасці імпартных матэрыялаў для будаўніцтва і аздаблення. Кватэра прадаецца разам з тэхнікай. 

У кватэры зроблена дадатковая цеплавая і гукавая ізаляцыя. Усталяваны кандыцыянер і прытокава-выцяжная вентыляцыя.

Просяць за кватэру 600 тысяч даляраў, магчымы гандаль.

Чытайце таксама:

У Мінску адкрыюць школу з асіметрычнымі вокнамі

«Адпрацуйце 40 гадоў кіраўніком, і ў вас атрымаецца». Экс-сенатарка расказала, як можна зарабіць на дом за $1,5 мільёна

У Брэсце ўрачыста здалі два дамы для вайскоўцаў. Ключы ўручаў міністр Хрэнін

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
1
0
Максим Дизайнер/адказаць/
07.03.2024
циник,

Ты не путай эмигрантские кварталы под Неаполем с автобусом раз в час и центр и какой-нибудь Милан. Там разница такой же недвиги как раз умножай на 4 - до бесконечности. 
1
Максим Дизайнер/адказаць/
07.03.2024
циник

Домик в Италии можно и за 10к купить, осел. В городе. Только что там делать, кроме как евро в три  магазина и 5 кафе на унитаз сдавать.
0
Вася/адказаць/
07.03.2024
Всё же построено на честно украденные или недоплаченные деньги сотрудникам.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031