Знайсці
29.03.2024 / 12:0810РусŁacБел

Пасол Дзмітрый Круты прапануе караць прадпрыемствы, якія недастаткова экспартуюць у Расію

Пасол Беларусі ў РФ Дзмітрый Круты запатрабаваў даць прапановы па пакаранні прадпрыемстваў, якія адстаюць ад планавых тэмпаў росту экспарту беларускіх тавараў у Расію. Ён лічыць вінаватымі маркетынгавыя службы гэтых кампаній.

Пра гэта пасол заявіў падчас праведзенай 28 сакавіка відэаканферэнцыі ўдзельнікаў рабочай групы, якую ён узначальвае, піша «Камерсант». У прэс-рэлізе амбасады сказана, што

размова «атрымалася жорсткай, асабліва для дзяржаўных органаў і арганізацый, якія дапусцілі зніжэнне тэмпаў росту экспарту ў студзені-лютым 2024 года».

У дыппрадстаўніцтве ўдакладнілі, што на зніжэнне тэмпаў экспартных паставак уплывае паслабленне курсу расійскага рубля.

«Тлумачце па канкрэтных прадпрыемствах, якія дапусцілі такое невыкананне [прагнозных паказчыкаў па экспарце]. І адразу прапануйце меры, якія будзем выносіць потым, напэўна, на ўзровень урада па выніках першага квартала… Я буду ўносіць прапановы па пакаранні членаў працоўнай групы нашай [па маніторынгу паставак у РФ], а вы, у сваю чаргу, да гэтага будзеце ўносіць мне прапановы па пакаранні, у першую чаргу маркетынгавых службаў, намеснікаў па маркетынгу канкрэтных прадпрыемстваў», — сказаў Круты.

У кастрычніку 2023 года Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць камісію па кантролі за экспартам у Расію, яе ўзначаліў Дзмітрый Круты. Лукашэнка таксама распарадзіўся вызначыць асноўныя пазіцыі беларускага экспарту ў Расію і маніторыць іх. У студзені 2024-га па выніках тэлефоннай размовы з ім Уладзімір Пуцін паведаміў, што тавараабарот паміж дзвюма краінамі са студзеня па кастрычнік 2023 года склаў $42,5 млрд. У лютым беларускі пасол паведаміў, што па выніках мінулага года экспарт у Расію вырас на 9,1%, да рэкордных $25 млрд.

Чытайце таксама:

Пасол Беларусі ў Расіі назваў абсурдам меркаванне пра страту суверэнітэту з-за інтэграцыі з Расіяй

Продажы халадзільнікаў «Атлант» у Расію ўпалі на 20%

Праект беларускага порта ў Мурманску застаецца актуальным? 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
6
Ха-ха
7
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3
0
Ёсік/адказаць/
29.03.2024
Супраца з чалавекам, які амаль 30 гадоў закрываў, зьнішчаў, пагражаў, саджаў, увесь час закручваў гайкі, дае свае вынікі.
0
Гурковы пасол/адказаць/
29.03.2024
Міне токі інцярэсна. Тут інфармацыя была пра расеянца які абрухаціў дзеўку, срасіяніў арэндованы транспарт. Можыт енты пасол будзіт аліменты плаціць на выхаваньне дзіця і кампенсуе страты ад злачынства са сваёй кішэні? Што ён прапануе? Прадаецца ў рабства каб накарміць 140 млн. расеянцаў што прывыклі на бензакалонцы жыць і шпупакоў лавіць таджыкамі лежачы на пячы непатрэбным месцам доўбуваячы кірпячы?
0
Снопков/адказаць/
29.03.2024
Дима копирует своего пара из Беллесбумпрома. Тот помнит, что и тогда экспортные отделы «нахлабучывали». И он тоже давал фамилии на расстрел. Но Крутые окончили лишь технологический институт им Кирова, а там не экономистов готовят, а лесников. Папа был на своей волне. Дима только у корыта.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930