Знайсці
12.02.2024 / 09:1112РусŁacБел

Пасол Беларусі ў Расіі назваў абсурдам меркаванне пра страту суверэнітэту з-за інтэграцыі з Расіяй

На думку Дзмітрыя Крутога, з-за актыўнай працы на расійскім рынку глупства казаць пра страту Беларуссю незалежнасці.

Фота: Contributor / Getty Images

«Гэта абсалютны абсурд. Нават зыходзячы з простай рэчы: наша дамова аб саюзнай інтэграцыі падпісана ў 1999 годзе. У гэтым годзе юбілей — 25 гадоў. Базавы першы пункт, першы блок, галоўная першая мэта — гэта адзіная эканамічная прастора. Гэта значыць усё тое, чым мы цяпер займаемся, гэта спроба пабудаваць гэтую адзіную эканамічную прастору, стварыць роўныя ўмовы для нашых вытворцаў, для працы на расійскім рынку, для расійскіх вытворцаў, для працы ў Беларусі», — расказаў Дзмітрый Круты.

«Усё гэта абсалютная глупства. Гэтая мантра даўным-даўно састарэла.

З'яўляючыся прадстаўніком Беларусі і ў Сусветным банку, і ў Еўрапейскім банку рэканструкцыі і развіцця, у сваіх папярэдніх пасадах правёўшы сотні перамоў і з палітычнымі коламі Заходняй Еўропы, і з кіраўнікамі канкрэтных прадпрыемстваў, я мог расказаць, што прапаноўвалася нам у той час менавіта ў частцы інвестыцый.

Бо мы заўсёды прапаноўвалі ім ствараць прадпрыемствы ў нашай рэспубліцы», — дадаў ён.

Ён зазначыў, што фінансавыя інструменты на той момант па ўзроўні працэнтных ставак былі даволі прывабнымі.

«Але асаблівых інвестыцыйных праектаў, на жаль, не атрымалася. За выключэннем адзінкавых прыкладаў. Бо першай умовай, якую яны выстаўлялі, заўсёды гэта быў прамы доступ на расійскі рынак. Атрымліваецца абсалютны парадокс.

Заходнія інвестыцыі, якія не разглядаліся на той момант нашымі апанентамі як страта нашага суверэнітэту, да нас не ішлі, таму што не было прамога доступу на расійскі рынак. Цяпер, калі мы спрабуем гэты доступ і бясшвоўную эканамічную прастору выбудаваць з Расіяй, разглядаецца… абсалютная глупства.

Нам трэба рабіць сваю справу і рэалізоўваць тыя праграмы і намечаныя планы, якія зацвердзілі нашы прэзідэнты», — падсумаваў ён.

Чытайце таксама:

Беларусь і Расія хочуць абʼяднаць свае спісы «экстрэмістаў» і «экстрэмісцкіх рэсурсаў»

У Расіі зноў загаварылі пра адзіную валюту з Беларуссю. Ёсць імавернасць, што пяройдуць на яе?

Што Беларусі выгадней эканамічна — імкнуцца ў ЕС або заставацца ў саюзе з Расіяй?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
8
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
11
0
Ёсік/адказаць/
12.02.2024
Абсурд такому маладаму мужыку абслугоўваць дырэктара саўгаса, кім бы цябе не прызначылі.
0
Мапы дэзынтэграцыі/адказаць/
12.02.2024
Кожны беларус ведае што так званая інтэграцыя з масковіей гэта абсалютнае глупства і абсурд. Для маскавітаў падпісаныя паперкі і ўзгодненыя правілы не тое што не закон, а навогул не маюць ніякай моцы. Немагчыма сябраваць са змяёй.
0
Не Чалы/адказаць/
12.02.2024
Круты лепіць гарбатага. Панаванне Лукашэнкі пры падтрымцы Расеі прывяло да таго, што ўзровень эканамічнай залежнасці Беларусі ад Расеі ўжо даўна перайшоў межы палітычнай бяспецы. Між тым максімальная дапушчальная ступень эканамічных узаемаадносінаў Беларусі з Расеяй - гэта дамова аб вольным гандлю, бо яна не перашкаджае дамовіцца з ЕЗ аб асацыяцыі кшталту таго, што зрабіла Сербія, і што спрабавала ў 2013 зрабіць Ўкраіна. Гэтаму ўпарта супраціўляўся Пуцін, бо гэта знішчала ягоны план уцягнуць Украіну ў ЕАЗС і далей праз эканамічны ціск ціснуць на яе палітычна. Але паўнавартаснага вольнага гандлю у Беларусі з Расеяй няма нават зараз праз праізвол разнастайных россельгаснаглядаў і адкрыты пратэкцыянізм луканомікі. Замест гэтага Беларусь атрымала кайданкі ў выглядзе ЕАЗС, дзе фактычна пануе Расея.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031