Знайсці
27.03.2024 / 19:217РусŁacБел

9-гадовая беларуска запатэнтавала вынаходку. Для сябе меншую, а для дзядулі большую

Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў уручыў патэнт на прамысловы ўзор 9-гадовай дзяўчынцы з Мінска Дар'і Хацкевіч, якая сканструявала трымальнік для кніг «Кнігачыт». Цяпер Дар'я стала самым юным патэнтаўладальнікам у Беларусі, паведамляе БелТА.

Распрацоўка Дар'і — зручны трымальнік для кніг, які надзяецца на шыю і дае магчымасць уладальніку чытаць кнігу без выкарыстання рук.

Сваю вынаходку дзяўчынка актыўна выкарыстоўвае сама, а таксама сумесна з бацькамі сканструявала такую самую, але крыху большых памераў для дзядулі.

Дар'я Хацкевіч вучыцца ў 3-м класе 159-й мінскай школы. Яна навучаецца ў IT-класе, дзе вывучае робататэхніку і праграмаванне. На сваю вынаходку яна падала заяўку 21 снежня 2023, а ўжо 20 сакавіка 2024 года быў зарэгістраваны патэнт на прамысловы ўзор.

Чытайце таксама:

«Кібертабурэтка» ў адказ на «Кібертрак» Ілана Маска. У Баранавічах хлопец стварае незвычайную электратэхніку

Навукоўцы аб'явілі пра прагрэс у адраджэнні маманта. Але навошта яго адраджаць?

Nike падала ў суд на New Balance за крадзеж тэхналогіі вытворчасці красовак

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
49
Панылы сорам
20
Ха-ха
16
Ого
6
Сумна
6
Абуральна
7
2
даведка/адказаць/
27.03.2024
И кто-то же это мог быть, если этот гендиректор центра бывший замначальника ОАЦ?))
28.03.2024
Ніколі не чытаў кнігі стоячы. Нават у транспарце кшталту метро такое будзе нязручна і ня мае сэнсу. Дзіўная прылада для часу электронных кніг, быццам вынаходніцтва пачатку 19 стагоддзя. Я разумею, што гэта дзіця, але не разумею рэзанансу
5
ЯНКА/адказаць/
28.03.2024
Ы, у якім жа дрымучым Сярэднявеччы вы жывяце! Дык вось гэты хамут найперш і прызначаны для далькажыкаў, пляншэтаў, субноўтбукаў. А потым ужо для каменных плітак з выбітымі літаркамі, зь якіх, верагодна, вы й працягваеце чытаць. 🔺 То бок хамут, можна сказаць, гэта акуляры дапоўненай рэальнасьці на мінімалках. :)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930