Знайсці
26.03.2024 / 22:59РусŁacБел

Даходы Беларусі ад экспарту калію ў Кітай зменшыліся ўдвая

Галоўнае мытнае ўпраўленне Кітая апублікавала даныя па імпарце калійных угнаенняў за студзень — люты 2024 года. Выданне Myfin.by параўнала, якія пазіцыі на кітайскім рынку цяпер займаюць Беларусь і іншыя краіны. Выявілася, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года беларускі экспарт калію ў Кітай зменшыўся ўдвая.

Па папярэдніх даных кітайскага боку, у студзені — лютым 2024 года сукупны аб'ём імпарту КНР па таварнай пазіцыі «ўгнаенні мінеральныя або хімічныя, калійныя» склаў $853,6 млн. У мінулым годзе было больш, але не нашмат — $895,3 млн.

У пачатку 2024 года найбольшы аб'ём закупак калію (у грашовым выражэнні) Кітай зрабіў з Расіі — $286,9 млн. Імпарт з Канады склаў $241,2 млн, а з Беларусі — $141,9 млн.

Такім чынам, Беларусь з першага месца пастаўшчыкоў калію ў Кітай, на якім была ў пачатку мінулага года, перамясцілася зноў на трэцяе, на якім была і ў 2022 годзе.

Галоўнае ж — што грошай ад гэтых паставак атрымалася практычна ў палову менш — за першыя два месяцы 2023 года Беларусь паставіла ў Кітай калійных угнаенняў на $281,8 млн.

За ўвесь 2023 год Кітайская Народная Рэспубліка імпартавала калійных угнаенняў на $4,75 млрд. Найбольшы аб'ём закупак (па цане) прыпадаў на Беларусь: каля $1,46 млрд. Агульны леташні кітайскі імпарт калію з Расіі летась склаў $1,13 млрд, з Канады — $803,1 млн, з Лаоса — $630,1 млн, з Іарданіі — $333,7 млн, з Ізраіля — $313,0 млн.

Чытайце таксама:

Індыя адмовілася ад беларускага калію на карысць расійскага

Чым пагражае беларускай эканоміцы продаж угнаенняў па дэмпінгавых цэнах

Спрэчка з Беларуссю наконт транзіту ўгнаенняў каштавала Літве €320 тысяч

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031