Знайсці
25.03.2024 / 09:121РусŁacБел

Фільм жахаў «Позні вечар з д'яблам» зарабіў $ 666 666 за дзень пракату

Па выніках першага ўікэнда хорар «Позні вечар з д'яблам» стартаваў у ЗША з $ 2,8 млн. Карціна з Давідам Дастмалчанам стала самым касавым дэбютам у гісторыі кінакампаніі IFC Films — раней лідарства ўтрымліваў трылер «Назіральнік».

Цікава, што за нядзельны пракат стужка зарабіла роўна $ 666 666 — знамянальную для такой тэматыкі суму, піша Championat.com.

Мяркуючы па ўсім, гэта сапраўды ўдалае супадзенне, а не маркетынгавы ход з боку пракатчыка, адзначаюць у выданні Variety.

Сітуацыя ўжо прыцягнула ўвагу замежных СМІ і звычайных гледачоў. Аналітыкі тым часам звяртаюць увагу на выдатныя для незалежнай карціны зборы.

На іх думку, у Галівудзе ўсё яшчэ ёсць месца для інтэлектуальных аўтарскіх фільмаў самых розных жанраў.

Чытайце таксама:

Назвалі самых высокааплатных акцёраў у 2023 годзе

Месі стаў адной з зорак на ўручэнні прэміі «Оскар». Бо зняўся ў адным з фільмаў трыумфатараў

«Апенгеймер» — найлепшы фільм, Кіліян Мёрфі — найлепшы акцёр, Эма Стоўн — найлепшая актрыса 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
4
Сумна
0
Абуральна
1
0
даведка/адказаць/
25.03.2024
«Поздний вечер с дьяволом» или в белорусском прокате «Панорама на БТ».
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930