Знайсці
07.03.2024 / 15:10РусŁacБел

Назвалі самых высокааплатных акцёраў у 2023 годзе

Адам Сэндлер стаў самым высокааплатным акцёрам 2023 года па версіі Forbes. На другім месцы — Марго Робі, піша «Медуза».

Адам Сэндлер. Фота: Ebrahim Noroozi / AP

За год Адам Сэндлер зарабіў 73 мільёны даляраў, палічыла выданне. Значную частку прыбытку Сэндлеру прынесла супрацоўніцтва з Netflix.

У 2023 годзе з удзелам Сэндлера на Netflix выйшлі камедыі «Забойства ў Парыжы» і «І не падумай прыйсці на маю бат-міцву», а таксама анімацыйны фільм «Леа». Акрамя таго, акцёр сыграў галоўную ролю ў карціне «Касманаўт», якую Netflix выпусціў у сакавіку 2024-га.

Фота: Photo by Samir Hussein / WireImage / Getty Images

Другое месца ў рэйтынгу заняла Марго Робі, якая сыграла галоўную ролю ў адной з галоўных кінапрэм'ер 2023 года «Барбі». За мінулы год актрыса зарабіла 59 мільёнаў даляраў. За ёй у спісе Forbes стаіць Том Круз, які зарабіў 45 мільёнаў даляраў, у тым ліку атрымаўшы прыбытак ад выхаду сёмай часткі шпіёнскага баевіка «Місія невыканальная».

Таксама ў рэйтынг самых высокааплатных акцёраў Forbes за 2023 год увайшлі: Раян Гослінг (43 мільёны даляраў), Мэт Дэйман (43 мільёны даляраў), Джэніфер Эністан (42 мільёны даляраў), Леанарда ДзіКапрыа (41 мільён даляраў), Джэйсан Стэйтхэм (41 мільён даляраў), Бэн Афлек (38 мільёнаў даляраў), Дэнзел Вашынгтон (24 мільёны даляраў).

Чытайце таксама:

Зорка італьянскага кіно заявіла, што расіяне — вялікая нацыя

«Дзюна: частка другая» — блакбастар, ідэальны да скрыгату ў зубах

10 новых серыялаў, якія выйдуць вясной

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031