Знайсці
21.03.2024 / 19:062РусŁacБел

Адмянілі яшчэ адзін аўтобусны маршрут, які хадзіў з Беларусі ў Літву

З 1 красавіка прыпыняецца выкананне перавозак пасажыраў па рэгулярным міжнародным маршруце «Барысаў — Вільня». Пра гэта выданню «Мінская праўда» паведамілі ў «Мінаблаўтатрансе».

На вакзале ў Вільні. Фота ілюстрацыйнае

Прычынай прыпынення перавозак стала заканчэнне тэрміну дзеяння дазволаў на выкананне міжнародных аўтамабільных перавозак пасажыраў аўтобусамі ў рэгулярных стасунках і адсутнасцю звестак пра падаўжэнне тэрміна дзеяння дазволаў літоўскім бокам, заявілі ў ведамстве.

Раней стала вядома, што перасталі выконвацца рэйсы ў Вільню з Баранавічаў. Таксама была зменшана колькасць дазволаў на пасажырскія перавозкі паміж Літвой і Беларуссю як беларускімі, так і літоўскімі перавозчыкамі. Адпаведна пачалі павышацца і цэны на квіткі.

Чытайце таксама:

Буйны перавозчык расказаў, што з аўтобусамі ў ЕС пасля закрыцця «Катлоўкі» і «Прывалкі»

«Аўтобус быў забіты як на Новы год». Як з паездкамі за мяжу пасля закрыцця двух прапускных пунктаў?

Як цяпер дабрацца з Гродна ў Друскенікі на маршрутцы

Буйны перавозчык расказаў, што з рэйсамі і цэнамі пасля закрыцця двух памежных пераходаў на мяжы з Літвой

У Баранавічах нечакана адмянілі аўтобусы на Вільню

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
7
Сумна
15
Абуральна
14
0
Навіна/адказаць/
21.03.2024
Ёсць і добрая навіна, аўтамабілі з беларускімі нумарамі пакуль што і далей могуць прымаць удзел у латвійскім дарожным руху. Сёння парламент Латвіі не падтрымаў прапанову адной з партый увесці такія ж абмежаванні для беларускіх машын як і для расейскіх, і адправіў яе назад у адпаведную камісію. Камісія, між тым, таксама не падтрымала гэтую прапанову. Пры прыняці такога рашэня сярод іншых акалічнасцяў былі прыняты да ўвагі неаднаразовыя звароты да латвійскіх уладаў з боку прадстаўнікоў беларускага дэмакратычнага апазіцыйнага руха не ўводзіць для беларускіх машын такія абмежаванні як для расейскіх, бо у актывістаў ёсць патрэба быстра пакінуць Беларусь, а потым вярнуцца для эвакуацыі другіх палітуцекачоў.
0
Жора/адказаць/
22.03.2024
Ну і нашто летувісам было яго адмяняць? Быў зручна спосаб даезду з Вільні ў Менск увечары. І няма болей. Каму падгадзілі? Рэжыму? Не, звычайным людзям, беларусам і сваім жа грамадзянам. У выніку адно што ўзляцелі цэны на тыя рэйсы, якія засталіся.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031