Знайсці
18.03.2024 / 21:421РусŁacБел

Кітай плануе пабудаваць гіганцкую электрамагнітную гармату для запуску астранаўтаў у космас

Кітайскія навукоўцы працуюць над новым метадам вываду ў космас лятаючых апаратаў, які значна знізіць выдаткі. Расказваем, у чым яго сутнасць.

Кітайскія навукоўцы працуюць над новым метадам касмічнага запуску, які спалучае гіпергукавы палёт з электрамагнітнай тэхналогіяй запуску. Скрын відэа: HumanAndSpace / YouTube

Як паведамляе South China Morning Post, кітайскія навукоўцы працуюць над стварэннем гіганцкай электрамагнітнай рэйкавай гарматы, якая будзе выкарыстоўвацца для запуску ў космас гіпергукавых самалётаў. Праект вядзецца з 2016 года, і цяпер пачаліся першыя выпрабаванні.

Рэйкавая гармата, па сутнасці, будзе ўяўляць сабой гіганцкую электрамагнітную стартавую трасу для паскарэння гіпергукавога самалёту вагой у 50 тон да хуткасці ў 1,6 Маха. Затым самалёт адарвецца ад трасы, запусціць рухавік, дадаткова разгоніцца і ўвойдзе ў космас з хуткасцю, якая ў сем разоў перавышае хуткасць гуку.

Калі б для ўзлёту патрабавалася ўласная магутнасць самалёта, спатрэбілася б вялізная колькасць паліва. А для гарантавання бяспекі пры ўзлёце на нізкай хуткасці навукоўцам і інжынерам прыйшлося пайсці на кампрамісы ў аэрадынамічным дызайне і кампаноўцы рухавікоў, якія ўплываюць на эфектыўнасць палёту на высокіх хуткасцях.

Кітайскія навукоўцы сцвярджаюць, што знайшлі спосабы пераадолення праблем эфектыўнасці высакахуткасных палётаў з дапамогай тэхналогіі электрамагнітнага запуску.

Мяркуецца, што вывядзенне кілаграма грузу на арбіту з дапамогай рэйкавай гарматы абыдзецца ў $60. Для параўнання: шматразовыя ракеты кампаніі SpaceX выводзяць грузы на арбіту па цане прыкладна ў $3000 за кілаграм.

Выпрабаванні будуць праводзіцца на лініі нізкавакуумнай трубы даўжынёй прыкладна 2 кіламетры на аб'екце ў кітайскай правінцыі Шаньсі, якая звычайна выкарыстоўваецца пры даследаванні тэхналогіі цягнікоў на магнітнай падвесцы (маглеў). Гэтая ўстаноўка ўжо сёння можа разагнаць цяжкі абʼект да хуткасці, якая набліжаецца да 1000 км/г. У найбліжэйшыя гады плануюць павялічыць даўжыню гэтага палігона да 60 кіламетраў, каб дасягнуць максімальнай працоўнай хуткасці ў 5000 км/г.

Як паведамляецца, Кітай не першая краіна, якая імкнецца рэалізаваць электрамагнітную сістэму касмічнага запуску. У 1990-я гады падобную спробу зрабіла НАСА, аднак праект не быў рэалізаваны з-за тэхнічных цяжкасцяў і недахопу сродкаў.

У сваю чаргу Кітай працягвае здзяйсняць прарывы ў даследаваннях электрамагнітных рэйкавых гармат дзякуючы сваім высокапрадукцыйным крыніцам сілкавання, тэхналогіям дакладнага кіравання і распрацоўцы электронных прылад, здольных супрацьстаяць моцным электрамагнітным перашкодам.

Чытайце яшчэ:

У Кітаі правялі выпрабаванне цягніка, які абяцае быць хутчэйшым за самалёт

Кампанія Ілана Маска зноў страціла касмічны карабель Starship у выпрабавальным палёце. Гэта ўжо трэці раз

У Дубаі адбудуцца гонкі ў рэактыўных касцюмах. Што за яны?

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
3
0
Мягкие Ткани/адказаць/
19.03.2024
Распил по-кетайцки.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930